Грамадства3030

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна ў каментары «Белсату» патлумачыла, чаму на сустрэчы Сяргея і Святланы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку ўзнік часавы цэйтнот, які ў выніку выліўся ў канфліктную сітуацыю.

Сяргей і Святлана Ціханоўскія, 25 верасня 2025. Скрыншот з відэа

Як сцвярджаў Сяргей Ціханоўскі, сустрэча пераносілася тры разы з ініцыятывы Офіса, што стварыла пэўнае напружанне. Але, як тлумачыць прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай, хоць пераносы сапраўды былі, яны рабіліся не па віне і не з ініцыятывы Офіса.

Ганна Красуліна расказала, што сустрэча з дыяспарай была прызначаная спачатку на 18:00, але Сяргей патрабаваў перанесці яе на 20:00. Каманда Офіса на гэта пагадзілася і змяніла праграму, перанесла некалькі сустрэч і інтэрв’ю.

Пасля гэтага, паводле слоў Красулінай, памочнікі Сяргея высветлілі, што ў 20:00 не ўдасца арганізаваць сустрэчу і вярнулі час назад, на 18:00. Офіс ізноў змяніў планы, перанёс сустрэчы і інтэрв’ю. 

Але інтэрв'ю CNN перанесці не ўдалося:

«CNN — адзін з вядучых сусветных каналаў, які ласкава прапанаваў нам жывы эфір у прайм-тайм. Гэта ўсяго дзесяць хвілін. Каманда планавала адлучыцца на гэты час, не больш за трыццаць хвілін увогуле, і вярнуцца на сустрэчу з беларусамі, што цягнулася паўтары гадзіны», — сцвярджае Красуліна.

Аднак, як вядома, з-за пратэсту Ціханоўскага гэтае інтэрв'ю ўрэшце давялося ўвогуле тэрмінова адмяніць. 

Каментары30

  • 10 минут славы
    25.09.2025
    как я люблю всю эту санта-барбару, слов нет. Смысл происходящего уже давно потерян, но действие завораживает. Ждем кульминации, зрителю нужен катарсис
  • Мх
    25.09.2025
    "«CNN — адзін з вядучых сусветных каналаў, які ласкава прапанаваў нам жывы эфір у прайм-тайм. Гэта ўсяго дзесяць хвілін. Каманда планавала адлучыцца на гэты час, не больш за трыццаць хвілін увогуле, і вярнуцца на сустрэчу з беларусамі, што цягнулася паўтары гадзіны», — сцвярджае Красуліна.

    Аднак, як вядома, з-за пратэсту Ціханоўскага гэта інтэрв'ю ўрэшце давялося ўвогуле тэрмінова адмяніць.". Афігець. а вось якому расейскаму "Дажджу" Ціханоўскі знайшоў бы час. Проста выключны палітычны непрафесіяналізм Ціханоўскага.
  • Egorra
    25.09.2025
    Сережа, ты попутал ромсы. А Светлане Г. Т. нужно поставить на место своего мужа, дома пусть он высказывается и не позорит Вас и беларусаў.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць