Кіно33

Рэжысёр «Адзін дома» заявіў, што хацеў бы, каб у фільме не было сцэны з Трампам

Крыс Каламбус кажа, што эпізод з цяперашнім прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам стаў для яго «праклёнам» і ён шкадуе, што гэтая сцэна наогул існуе.

Рэжысёр фільма «Адзін дома» Крыс Каламбус прызнаўся, што ўдзел Дональда Трампа ў карціне стаў для яго цяжарам. «Для мяне гэта стала якарам на шыі. Шкада, што яе немагчыма проста сцерці», — заявіў рэжысёр.

Падчас здымак у 1992 годзе Трамп валодаў гатэлем Plaza ў Нью-Ёрку і паставіў умову: дазволіць здымаць у гатэлі толькі ў абмен на яго ўдзел у фільме. Каламбус пагадзіўся, бо не мог аднавіць інтэр'ер гатэля на студыі. Хоць першапачаткова рэжысёр планаваў выдаліць сцэну, пазітыўная рэакцыя гледачоў на тэставых паказах прымусіла яго пакінуць яе ў фільме.

З цягам часу, асабліва пасля пачатку палітычнай кар'еры Трампа, Каламбус пачаў шкадаваць пра гэта рашэнне. Ён адзначыў, што сцэна стала «праклёнам» для яго.

Трамп, у сваю чаргу, адмаўляе, што прымушаў рэжысёра да свайго ўдзелу, сцвярджаючы, што яго «прасілі» зняцца ў фільме.

Нягледзячы на спрэчкі, фільм стаў класікай каляднага кіно, а сцэна з Трампам — адной з самых абмяркоўваемых у гісторыі.

Каментары3

  • Беласнежка адна дома
    16.04.2025
    Можаце перазняць з воўкнутай цемнаскурай дзяўчынай у галоўнай ролі.
  • Ёсік
    16.04.2025
    Можна заблюрыць, спытайся ў міністра культуры Беларусі ці расеі, як гэта робіцца.
  • бабруйчанін
    16.04.2025
    Ёсік, У сваім інтэрвью ён адказал на гэта жартам " Баюся дэпартацыі"
    У кожным жарце...

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў1

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў17

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць