Свет55

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу

Свайго маленькага сына Філіпа яна ўзяла з сабой у офіс.

Кіраўніца прыватнага музея «Чэкпойнт Чарлі» ў Берліне і шматдзетная маці Аляксандра Хільдэбрант выйшла на працу праз месяц пасля нараджэння дзіцяці, паведамляе тэлеграм-канал «Што там у немцаў?».

Прычым свайго дзясятага па ліку дзіцяці. Калегі не падрыхтавалі для яе ні падарунка, ні кветак, распавяла Аляксандра Хільдэбрандт пра свой першы працоўны дзень: «Яны ж не ведалі, што я прыйду». Свайго маленькага сына Філіпа яна ўзяла з сабой у офіс.

У бальніцы 66-гадовая парадзiха правяла ўсяго тыдзень. Дактары назвалі яе выпадак «абсалютнай рэдкасцю ў акушэрстве». «Яна самая старая цяжарная, якую я назіраў у Шарытэ», — кажа Вольфганг Генрых, дырэктар клінікі акушэрства.

Сама жанчына прызнаецца, што яе жыццё — гэта выклік і што яна лічыць гэта нармальным, але цяпер ёй не хапае сну.

Аляксандра нарадзілася ў 1959 годзе ў Кіеве, у 1992 годзе яна пераехала ў Берлін і выйшла замуж за заснавальніка музея «Чэкпойнт Чарлі» Райнера Хільдэбрандта. У пары нарадзіліся двое дзяцей. Пасля смерці мужа яна ўзначаліла музей у 2004 годзе. Яшчэ васьмёра дзяцей нарадзіліся ў яе наступным шлюбе з экс-дэпутатам берлінскага парламента Даніэлем Дорманам, прычым усе — ужо пасля таго, як іх маці споўнілася 53 гады.

Каментары5

  • Filipp
    19.04.2025
    Канешна ёй трэба працаваць, пасабія для мігрантаў самі сабой не з'яўляюцца .
  • дочка Максима Дизайнера
    19.04.2025
    а дзе быў тэрмін і пасобіе па доглядзе за дзіцем? у Заходнім ці ва Ўсходнім Берліне?
    ну я не ведаю. я проста так спытала
  • Niemec
    20.04.2025
    Filipp, відавочна вы ў Нямеччыне не жывеце. Краіну абслугоўваюць былыя ўцекачы і гастарбайтэры ўжо 80 гадоў

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць