Яна будзе знаходзіцца каля Вярхоўнай рады і Марыінскага палаца, цырыманіяльнай рэзідэнцыі прэзідэнта Украіны.

У цэнтры Кіева з'явіцца вуліца ў гонар былога спікера Вярхоўнай рады Украіны Андрэя Парубія, застрэленага ў Львове ў жніўні 2025 года. Рашэнне прынята пасля апытання на партале «Кіеў Лічбавы», ініцыятыву падтрымалі 57% удзельнікаў галасавання.
Гаворка ідзе пра безыменную вуліцу паміж Марыінскім паркам і домам № 9 на вуліцы Міхаіла Грушэўскага.
Побач знаходзяцца Вярхоўная рада і Марыінскі палац.

Парубій — актыўны ўдзельнік «аранжавай рэвалюцыі» 2004 года і Еўрамайдана 2013—2014 гадоў. У 2014 годзе быў сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, а з 2016 да 2019 года — старшынёй Вярхоўнай рады. Герой Украіны (пасмяротна).
-
Бенгальскія агні на шампанскім сталі прычынай пажару ў бары ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек
-
Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі
-
Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары