Здарэнне адбылося ў панядзелак у вёсцы Хаціловічы.

Звычайная прыборка смецця на тэрыторыі аднаго з мясцовых падворкаў скончылася бядой: згарэў драўляны дом, піша МНС.
Калі пажарныя прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, дом ужо гарэў адкрытым полымем. На шчасце, у той момант унутры нікога не было. Паводле слоў суседзяў, у доме пражываў 32-гадовы знаёмы гаспадара.
Як высветлілася крыху пазней, мужчына вырашыў навесці парадак на двары і спаліць смецце, але, відаць, настолькі захапіўся, што не заўважыў, як агонь перакінуўся на траву. Мясцовыя жыхары спрабавалі спыніць вяскоўца, але той праігнараваў заўвагі і працягнуў прыбіраць смецце.
У выніку агонь дабраўся да жылля, знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці, маёмасць і ўнутранае аздабленне дома. Акрамя таго, полымя перакінулася на хлеў, які таксама згарэў дашчэнту.
Каментары
Звычка паліць смецце засталася, але разумення, навошта гэта рабілася, няма.