Свет

Маск паабяцаў надалей менш працаваць у адміністрацыі Трампа і больш — у сваіх кампаніях

Ілан Маск у аўторак заявіў, што пачынаючы з мая рэзка скараціць колькасць часу, якое ён прысвячае працы ў адміністрацыі Трампа, у Дэпартаменце эфектыўнасці ўрада (DOGE), і у вялікай ступені вернецца да кіраўніцтва сваімі кампаніямі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Найбольшая з кампаній Маска, Tesla, у аўторак апублікавала вынікі за першы квартал гэтага года, з якіх вынікае, што яе чысты прыбытак абрынуўся за год на 71%.

«Вялікая частка працы — фарміраванне каманды DOGE і ўзаемадзеянне з урадам у навzдзенні фінансавага парадку ў доме — ужо ў асноўным зроблена», — цытуе агенцтва Reuter словы Маска, сказаныя падчас тэлефоннай канферэнцыі з аналітыкамі.

У той жа час Маск не збіраецца цалкам сыходзіць з DOGE: ён сказаў, што збіраецца прысвячаць яму 40% свайго часу.

«Удзел Маска ў так званым Дэпартаменце эфектыўнасці ўрада, дзе ён кіруе спробамі скараціць штат федэральных дзяржаўных службоўцаў, стаў палітычным грамаводам, — нагадвае Reuters. — Ён справакаваў пастаянныя пратэсты і вандалізм у дачыненні да салонаў Tesla».

Паводле справаздачы Tesla за першы квартал 2025 года, чысты прыбытак кампаніі за гэтыя тры месяцы склаў 409 млн долараў, што на 71% менш, чым у першым квартале 2024 года. Выручка — 19.3 млрд даляраў — знізілася ў параўнанні з пачаткам мінулага года на 20%.

У студзені—сакавіку 2025-га Tesla прадала амаль 337 тысяч сваіх электрамабіляў, і гэта яе найгоршы квартальны вынік больш чым за два гады.

Пры гэтым, як адзначаюць аналітыкі, амаль 600 млн даляраў Tesla зарабіла, прадаючы лішкі квотаў па «зялёных» аўтамабілях, і без гэтага заробку яна апынулася б у мінусе. То бок, кампанія Маска застаецца прыбытковай у тым ліку дзякуючы барацьбе са змяненнем клімату, супраць якой выступае Дональд Трамп, якога горача падтрымлівае Ілан Маск.

Акцыі Tesla, нягледзячы на такі справаздачны першы квартал, у аўторак прыкметна выраслі ў цане — як тлумачаць аналітыкі, інвестараў натхнілі абяцанні Маска больш займацца сваімі кампаніямі, а таксама пачаць вытворчасць адносна таннай новай мадэлі электрамабіля ўжо ў чэрвені.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень39

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень39

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць