Грамадства1919

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»

У 2020-м былая работніца «СБ» пакрыўдзілася на кіраўніцтва «Байсола» і вываліла тоны кампрамату, што прывяло да арыштаў у Беларусі.

Святлана Галуза, фота Радыё Рацыя

У партыі «Народная грамада» папаўненне. У іх шэрагі ўступіла журналістка Святлана Галуза. Сябрам партыі яна прадстаўленая ў інтэрв’ю «Радыё Рацыя». Гутарка з Галузай была выдалена з сайта ў дзень публікацыі, але яе копія засталася на іншых рэсурсах.

Да лета 2020 года Святлана Галуза была журналісткай «СБ». Пасля звольнілася, выехала ў Літву і ўладкавалася асабістай асістэнткай да Андрэя Стрыжака, кіраўніка Фонду салідарнасці «Байсол». Стрыжак даверыў ёй кіраванне, у тым ліку прыватным акаўнтам у тэлеграме, пад якім ён знаходзіўся ў рознага кшталту закрытых чатах. 

У выніку прыватная перапіска Стрыжака былі апублікаваныя ў ананімных тэлеграм-каналах, стваральнікі якіх змагаліся з Офісам Святланы Ціханоўскай. У «Байсоле» ўпэўненыя, што скрыншоты зрабіла менавіта Галуза.

У тым «кампрамаце» фігуравалі блогер Эдуард Пальчыс, былы следчы Яўген Юшкевіч і іншыя вядомыя людзі. Урэшце многія з іх былі арыштаваныя і атрымалі вялікія тэрміны. Самалёт з Раманам Пратасевічам на той момант яшчэ не быў прымусова пасаджаны, таму без гэтых скрыншотаў беларускія сілавікі не мелі поўнай карціны таго, што адбываецца ў апазіцыйных сілах і хто ўваходзіць у чаты.

У адным са стрымаў Галуза назвала гомельскіх праваабаронцаў Судаленкі і Палякова, пасля чаго ў іх прайшлі вобшукі, і яны былі затрыманыя з абвінавачваннем у «фінансаванні пратэстаў» (гэта той артыкул, які ставіцца ў віну людзям, што дапамагалі кампенсоўваць штрафы)».

Сама Галуза звольнілася з «Байсола» і пайшла да Вольгі Карач у «Наш дом». У 2022-м Галуза нават спрабавала трапіць у Германію на праграму для рэпрэсаваных журналістаў.

Мяркуючы па анкетнай інфармацыі на старонцы Святланы ў Linkedin, з канца 2022 года яна працуе ў лагістычнай кампаніі Hegelmann Group.

Тады ж, у 2022 годзе, у Галузы дыягнаставалі цяжкую анкалогію, лімфому Ходжкіна. Дзяўчына здолела перамагчы хваробу.

«Народная грамада», у шэрагі якой яна ўступіла, аб'ядноўвае ў эміграцыі прыхільнікаў палітвязня і кандыдата ў прэзідэнты — 2010 Міколы Статкевіча, якога прысудзілі да 14 гадоў зняволення. У адсутнасць Статкевіча і блізкіх яго паплечнікаў абавязкі старшыні партыі дасталіся Яўгену Вільскаму — полацкаму афганцу, былому актывісту «Гавары праўду».

«Народная грамада» пад яго кіраўніцтвам спрабуе разам з хаўруснікамі аспрэчыць лідарства ў Святланы Ціханоўскай.

На выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе «Народная грамада» ўступіла ў кааліцыю з часткай хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Георгіем Дзмітруком. Іх супольны блок «Салідарнасць» набраў мізерныя 104 галасы ў сваю падтрымку (1,55% ад колькасці тых, хто ўзяў удзел у галасаванні).

Больш таго — у базе даносаў, здабытай «Кіберпартызанамі» з узламанага сайта КДБ, знайшлі два старыя звароты ад кандыдатаў «Народнай грамады».

Павел Бялюцін напісаў данос на Мікалая Аўтуховіча, а Вольга Цішкевіч — на Эдуарда Пальчыса. Адразу пасля раскрыцця абодвух са спісаў выключылі, але імідж арганізацыі гэта, зразумела, не палепшыла. Вольга Цішкевіч неўзабаве пасля таго вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю прапагандыстам з АНТ.

Пасля выявілася, што і адзін з лідараў тых хрысціянскіх дэмакратаў, Яўген Дудкін, быў агентам беларускіх спецслужбаў. 

Каментары19

  • Пытанне
    25.04.2025
    "Народная грамада" - гэта патрыя "крайне правая" ці сацыял-дэмакратычная?
  • Лол
    25.04.2025
    Гэта нацыянальная гульня беларусаў у палітыку, падбіраць з падлогі кіраўнікоў расійскіх банкаў, журналістак СБ, ментоў, служачых рады дзяржбяспекі, і цягнуць іх усіх у апазіцыйную дзейнасць займацца палітыкай, прапануючы высокія пасады. А потым рабіць здзіўленыя вочы.
  • Элехтарат
    25.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням

Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild3

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы9

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны пра яе4

Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням

Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць