Здарэнне адбылося 26 красавіка каля 19:22 на вуліцы Герасіменкі, 5 у Заводскім раёне Мінска.

На жонцы ўладальніка кватэры раптоўна загарэліся світар і камізэлька, піша МНС.
На месца здарэння прыбылі медыкі і ратавальнікі. Пацярпелай аказалі першую дапамогу, пасля чаго жанчыну шпіталізавалі. Дыягназ — тэрмічны апёк полымем грудзей і правага пляча І—ІІ ступені. Плошча паражэння складае каля 12% паверхні цела.
Дакладная прычына загарання адзення высвятляецца.
Каментары