Прэзідэнта Украіны чакаюць на прыватнай рэзідэнцыі Трампа ў гарадку Палм-Біч.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 28 снежня ў гарадку Палм-Біч у штаце Фларыда.
Як вынікае з раскладу, апублікаванага прэс-пулам Белага дома, сустрэча прэзідэнтаў пачнецца ў 15:00 па мясцовым часе (23:00 па мінскім часе).
У мястэчку Палм-Біч знаходзіцца прыватная рэзідэнцыя Трампа Мар-а-Лага.
Раней паведамлялася, што Зяленскі гатовы вынесці мірны план Трампа на рэферэндум, калі Расія пагодзіцца на спыненне агню.
-
Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы
-
22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы
-
У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц
Каментары