Здарэнні

Мужчына пагражаў забойствам і прыстаўляў да шыі 5-гадовага пасынка нож. Які прысуд?

У Светлагорску за пагрозу забойствам пяцігадоваму хлопчыку асудзілі 25-гадовага хлопца. 

Інцыдэнт адбыўся 10 лістапада 2024 года. Муж і жонка пасля сумеснага распіцця алкаголю пайшлі адпачываць, і пяцігадовы сын папрасіў маці паляжаць з імі. Айчым узлаваўся, паміж дарослымі ўзнікла сварка. Падчас канфлікту мужчына ўзяў нож і стаў пагражаць забойствам дзіцяці, прыкладаючы нож да яго шыі. 

Жанчына, якая знаходзілася ў дэкрэце, не напісала заяву ў міліцыю, баючыся помсты. Аднак пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Як там даведаліся пра здарэнне, не паведамляецца. 

Эксперты зафіксавалі ў хлопчыка сінякі і ранкі на шыі і руках. Мужчына сваёй віны не прызнаў, але суд прызнаў яго вінаватым і пакараў арыштам на два месяцы.

Вырак уступіў у законную сілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў17

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»1

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ38

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ1

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў17

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць