Грамадства66

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача

Генеральны дырэктар «Кінавідэапракату» Мінгарвыканкама Уладзімір Карачэўскі расказаў як дзяржаўныя кінатэатры канкуруюць з прыватнымі.

Ілюстрацыйны здымак: Vecteezy

Уладзімір Карачэўскі згадвае, што да 2012 года «Кінавідэапракат» быў манапалістам у Мінску. Усе кінатэатры, якія ўваходзілі ў яго структуру, адначасова маглі абслужыць каля 8 тысяч гледачоў. Аднак сітуацыя змянілася са з'яўленнем гандлёва-забаўляльных цэнтраў, дзе адкрыліся прыватныя кіназалы. Цяпер у Мінску іх 48, колькасць месцаў амаль параўнальная з дзяржаўнай сеткай, у якой цяпер 31 кіназал і 6750 месцаў.

«Месцы падвышанай камфортнасці, іншая праходнасць. Знаходзяцца ў гандлёвых цэнтрах. Таму яны забіраюць у нас гледача», — кажа пра прыватныя кінатэатры чыноўнік у інтэрв'ю БТ.

Як тлумачыць Карачэўскі, у адрозненні ад прыватніка, які толькі арандуе плошчы, бізнэс-мадэль дзяржаўнага кінатэатра значна даражэйшая:

«Калі браць па бізнэсу, то абслужыць адно арандаванае памяшканне, дзе ў цябе толькі чыстая квадратура, дзе не трэба адказваць ні за дах, ні за тэрыторыю, пэўную колькасць штата… У цябе крыху іншыя выдаткі, чым калі ў цябе асобны будынак, дзе сеткі, камунікацыі, камуналка, абслугоўванне тэрыторыі. Гэта нашмат даражэй усё абыходзіцца».

Уладзімір Карачэўскі Vladimir Karachevsky Владимир Карачевский
Уладзімір Карачэўскі. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Папкорн і каньяк

Па словах Карачэўскага, як толькі ён узначаліў «Кінавідэапракат», пачаў вывучаць пытанне арганізацыі харчавання ў кінатэатрах.

«Мы перагледзелі шэраг пазіцый. У нас з'явілася і лінейка кактэйляў новых і лінейка напояў. Разглядаем, дзе якія напоі на якой тэрыторыі лепш размясціць. Напрыклад, у адных месцах добра ідуць хот-догі, у іншых месцах хот-догі нельга ставіць. У адных месцах трэба ставіць піва, і яно будзе добра спажывацца, у іншых трэба ставіць дарагое віно і каньякі. (…) З'явіліся ў нас кітайскія, індыйскія і іншыя азіяцкія фаст-фуды, і іншыя закускі, прыкускі і да таго падобнае.

У кінатэатры «Перамога» ў нас пачаў працаваць гарачы цэх, дзе мы частуем дранікамі, дзе ў нас ёсць і гарачыя стравы. І лінейка папкорна. Мы цяпер пачалі вырабляць сваю і напаўняем ужо сваім папкорнам кінатэатры».

У «Перамозе» таксама па прыкладзе прыватнікаў запрацавала гастразала. Аднак для такой паслугі, адзначае чыноўнік, кіназалы павінны быць прыстасаваныя. Таму яе не ўсюды можна рэалізаваць.

У мадэрнізаваным кінатэатра «Масква» стварылі каворкінг-прастору, абсталявалі месцы для зарадкі тэлефонаў.

«Таксама цяпер адкрыты вялікі бар. І акрамя таго плануецца яшчэ арганізацыя гандлёвых кропак на тэрыторыі кінатэатра», — адзначае Карачэўскі.

Істотныя змены адбыліся і ў кінатэатры «Перамога»:

«Кінатэатр стаў шматфункцыянальным. У гэтым кінатэатры паказваюць не толькі кіно, праводзяць мерапрыемствы, робяць прэзентацыі, праводзяць фуршэты, прэс-канферэнцыі, арганізоўваюць выставы, працуюць бары. (…)

З'явіліся залы на 12, 24, 48 месцаў, дзіцячыя залы. Робяць дзіцячыя святы. Людзі прыходзяць, спяваюць караоке, прыходзяць проста ў бар выпіць кубачак кавы ці келіх піва, ці чарку каньяку. Арганізоўваюцца выставы, праводзяцца фотасесіі. Таму прастора працуе», — расказвае Карачэўскі.

Па словах чыноўніка, дзяржаўныя кінатэатры імкнуцца развіваць дадатковыя паслугі, якія ў іншых краінах забяспечваюць ад 40 да 60 працэнтаў агульнага даходу кінатэатраў.

«Дзякуй богу, у нас недзе каля 40% займаюць дадатковыя паслугі. Усё астатняе — гэта кіно», — даводзіць чыноўнік.

«Мы займаемся яшчэ і ідэалогіяй»

Калі прыватныя кінатэатры паказваюць тое, на што ёсць попыт у гледачоў, то ў дзяржаўных іншая палітыка:

«У нас шырэйшы рэпертуар, у нас больш фестывальных фільмаў, у нас беларускае кіно прысутнічае. (…) Вы зразумейце, што ў нас жа функцыя не толькі камерцыйная. Мы з'яўляемся яшчэ ўстановай культуры, якая займаецца выхаваннем, адукацыяй, ідэалогіяй і іншымі важнымі рэчамі. Таму што ў нас жа праходзяць і сур'ёзныя прэм'еры фільмаў, важных, знакавых для нашай краіны. Тое, чаго не будзе рабіць прыватнік».

Адзначым, што ў дзяржаўных кінатэатрах цяпер прэзентуюць і некаторыя прапагандысцкія фільмы тэлеканалаў.

Што тычыцца рэпертуару, то па словах кіраўніка «Кінавідэапракату», яны спрабуюць паказваць індыйскія, турэцкія, паўднёвакарэйскія фільмы, фільмы Паўднёва-Усходняй Азіі, спрабуюць ладзіць паказы, прымеркаваныя да пэўнай падзеі.

Каментары6

  • Алесь
    07.05.2025
    Смех ды і толькі. Нібыта ў прыватнікаў толькі квадратура, а у нас даражэнныя дах і камуналка, таму і выдаткі большыя. Спасылкі на абавязак паказваць беларускае кіно ўвогуле дэмагогія. Якое беларускае кіно? "На том берегу", "Лист ожидания", "Культурный код" альбо яшчэ якая прапагандысцкая лабуда?!
    Дык можа варта аддаць прыватніку цэлы будынак у арэнду, а лепш прадаць і паглядзець, што там будзе? Але гэтыя размовы мелі рацыю да 2020. Бо зараз ва ўмовах татальных рэпрэсій, цэнзуры і ўзаконенага кінапірацтва ніякіх сур'ёзных прыватных інвестыцый ў забаўляльны бізнэс чакаць не даводзіцца. Калі толькі гэта не існуючы за кошт дзяржбюджэту бізнэс Ганны Сялук.
  • Доктор Айболит
    07.05.2025
    Плохому танцору...
  • )
    08.05.2025
    В госструктурах блатных дебилов Валом! Зять работает в цементной структуре, у них начальником чиновник Довгало. Даже фамилия на Д. Ввел в убытки цементную отрасль, а зарплата у него как у летчика.

Цяпер чытаюць

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава2

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі іпэшнік, які пісаў ананімкі на канкурэнтаў, аказаўся дырэктарам турфірмы, якая не давезла турыстаў у Рыгу2

Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца3

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво13

Гомельскі сенатар хацеў пагрэцца ў прамянях «Вялікай Перамогі», але яўна перагнуў з самапіярам ФОТАФАКТ21

У Ватыкане абралі новага Папу6

Буйныя дзяржпрадпрыемствы хочуць працаўладкаваць тысячы работнікаў

Мельнікава прыляцела на Шры-Ланку, але пасля паляцела далей — Цімур Алеўскі21

Беларусам прапануюць дзіўную падпрацоўку за 1000 рублёў у дзень3

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава2

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць