Грамадства1111

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Каб захаваць бацькоўскую кватэру, якая засталася ў спадчыну, дзяўчына з Брэста плавае сярод акул.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Паліна працуе ў Дубаі адразу на дзвюх працах — яна таргетолаг-фрылансер і русалачка ў водным шоу. Пра свае прыгоды дзяўчына расказвае ў тыктоку.

Дарэчы, гэта не першы досвед казачнай працы ў Паліны. Агулам яна працуе на такіх кантрактах каля 10 гадоў. Паліна расказвае, што раней ездзіла працаваць русалкай у Кітай, але прыйшла да высновы, што ў Дубаі ўсё ж умовы лепш.

Апошні год дзяўчына жыве ў рэжыме суровай эканоміі, таму што паставіла сабе мэтай вярнуць доўг — 20 тысяч даляраў. У адным з відэа яна растлумачыла, адкуль ён узяўся.

Паліне з братам засталася ў спадчыну кватэра ад бацькоў. Спачатку дзяўчына думала прадаць яе, а грошы падзяліць з братам. Але ж асаблівага попыту на нерухомасць не было. Урэшце дзяўчына зразумела, што бацькоўская кватэра ўяўляе для яе каштоўнасць і яна не гатовая развітацца з ёй.

Дамовілася з братам, што кватэру перааформяць на яе, частку грошай яна аддасць адразу, а 20 тысяч даляраў —потым. Каб зарабіць адчувальную для беларусаў суму, Паліна паехала па кантракце ў Дубай.

Працуюць русалкі на глыбіні 11 метраў, плаваць неабходна без акуляраў і заціску на носе.

— Па прыездзе мяне адправілі атрымоўваць сертыфікат дайвера. Без яго мяне б не дапусцілі б да працы. З гэтым я справілася паспяхова і адразу прыступіла да шоу. Праз некаторы час я скончыла курсы фрыдайвінга, каб павялічыць час затрымкі дыхання. Пасля тэорыі адразу была практыка. У басейне ў статыцы пад наглядам інструктара я затрымала дыханне на 4 хвіліны, уяўляеце? Я была ў шоку. Што да акварыума, тут трэба ўлічваць, што вада халодная, ты ў касцюме з дадатковай вагой (12 кілаграм), у руху і выпускаеш бурбалкі. Затрымка дыхання — недзе хвіліна-паўтары.

@a.palina Всю свою жизнь выбираю плавание. Обожаю быть под водой. Подводный мир прекрасен, он завораживает и притягивает‍♀️❤️ #русалка #дубай #фридайвинг #дайвинг #mermaid #работадубай ♬ оригинальный звук - a.palina

Паліна адзначае, што фізічны стан (напрыклад, выспалася яна ці не) таксама вельмі ўплывае на тое, наколькі яна можа затрымаць дыханне.

— У шоу, дзе я плаваю як дайвер, я затрымліваю дыханне секунд на 40-50. Толькі там праца цыклічная: выплыў — падыхаў у рэгулятар.

Само шоу русалак звычайна займае 10-15 хвілін. Адначасова з імі працуе група прафесійных дайвераў, якія абараняюць артыстак ад акул і іншых жыхароў акварыума. Яны ж і даюць маскі, каб русалкі маглі падыхаць пад вадой, бо ўсплываць забаронена.

Паліна сцвярджае, што падводнае плаванне без спецыяльных акуляраў не стварае для яе дыскамфорту. Кажа, можа быць лёгкае пашчыпванне ў вачах, але толькі ў выпадках, калі да гэтага яна шмат працавала за камп’ютарам ці з тэлефона.

— Ці добра я бачу пад вадой без акуляраў? Калі ў вас дрэнны зрок, напрыклад, блізарукасць ад -5 дыёптрый, вы зразумееце лепш за ўсіх. Даволі моцна ўсё размыта, але арыентавацца ўсё роўна лёгка. Твары дзяцей не бачу, але эмоцыі і іх рухі я адрозніваю. Гэта вялізны энергаабмен. Нават дарослыя часам прыходзяць, каб здзейсніць сваю даўнюю мару і ўбачыць русалку.

Дзяўчына адзначае, што ведае, з чым параўноўвае — раней такі зрок быў і ў яе, але яна зрабіла карэкцыю з першых заробленых грошай на аналагічным кантракце ў Кітаі.

Каб хутчэй сабраць грошы на кватэру, дзяўчыне прыходзіцца сябе абмяжоўваць: яна вырашыла не траціць на ежу больш за 5 даляраў штодзень. Галоўнае правіла эканоміі: прадумаць падрабязнае меню на шэсць дзён наперад, закупіць усё неабходнае, а потым прытрымлівацца таго меню і не заходзіць лішні раз у крамы.

@a.palina Каждый момент в нашей жизни нас чему-то учит! Теперь я рыбок не трогаю #китай #работавкитае #русалка #mermaid #дубай #контракт ♬ оригинальный звук - a.palina

Для кагосьці праца Паліны можа здавацца працай мары. Але ж яна шчыра расказвае, наколькі гэта цяжка:

— Кожны раз, калі я апускаюся на глыбіню 11 мэтраў, мае лёгкія памяншаюцца ў два разы. Вада халодная, часам мае рукі дранцвеюць і я перастаю іх адчуваць. Дыханне затрымліваецца зноў і зноў, цела знаходзіцца ў пастаянным стрэсе, нават калі звонку ўсё выглядае вельмі лёгка. Напружанне ў паясніцы, заціскі ў шыі — часам баліць так, што я не магу выпрастацца.

Плюс яшчэ з-за халоднай вады часта запаляюцца вушы і горла. На масаж Паліна не ходзіць дзеля эканоміі, а лечыцца прэпаратамі з аптэчкі, якую прывезла з сабой, бо ў Дубаі лекі каштуюць амаль як золата.

— Пасля змены вельмі хочацца паляжаць. Часта цямнее ў вачах. Вельмі хочацца цішыні і спакою.

Жыць у Дубаі Паліне не вельмі падабаецца, і прычын таму хапае: дарагое жыццё, натоўпы турыстаў, шум… І, канечне, яна сумуе па родных і сябрах.

Каментары11

  • Сонейка
    08.05.2025
    Поспехаў! Вельмі прыгожая і амбіцыйная дзяўчына. Назіраю за ёй у тыктоку, але не ведала, што яна з Беларусі
  • Да уж
    08.05.2025
    А могла б сидеть в Бресте и ныть, что денег нет
  • Вася
    08.05.2025
    [Рэд. выдалена]

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць