Грамадства2020

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам.

Тамара Каравай. Фота з яе старонкі УКантакце

Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.

Тамара Каравай — чалавек няпростага лёсу. Была прыбіральшчыцай у лунінецкай будаўнічай краме «Справа тэхнікі», пасля стала індывідуальнай прадпрымальніцай і прадавала на рынку абутак. Апошні час перад арыштам падпрацоўвала сядзелкай.

Замужам Тамара не была, але жыла з грамадзянскім мужам і гадавала сваё дзіця. На момант затрымання жанчыны сын быў непаўналетнім, аднак цяпер яму ўжо 19 гадоў.

Калі лунінецкая суддзя Кацярына Клеўжыц пакарала Тамару Каравай за палітыку, то дадаткова прысудзіла ёй лячэнне ад алкагалізму. Па інфармацыі «Белпола», раней жанчыну неаднаразова прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за алкаголь.

Тамара Каравай была ў ліку памілаваных  20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін. 

Тамара Каравай. Фота з яе старонкі УКантакце

Каментары20

  • :/
    14.05.2025
    2 гады калоніі за лайк...
    такога пэўна нідзе больш у свеце няма
  • Хроніка рэпрэсій
    14.05.2025
    Шмат палітвязняў паміраюць цягам года пасля выхаду з турмы.
  • Вердыкт
    14.05.2025
    Лука забіў Тамару

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць