Свет

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Паўднёвая Карэя стала першай краінай у свеце, дзе пачалі дзейнічаць законы, якія рэгулююць працу сістэм штучнага інтэлекту. Цяпер выявы, створаныя з дапамогай ШІ, павінны выразна маркіравацца, а ў важных сферах дзейнасці людзі будуць абавязаныя кантраляваць працу камп’ютарных сістэм, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

Улады Паўднёвай Карэі заяўляюць, што новыя законы закліканыя ўмацаваць давер людзей да штучнага інтэлекту і гарантаваць бяспеку.

Міністэрства навукі і інфармацыйных тэхналогій Паўднёвай Карэі ахарактарызавала гэты звод законаў як другі ў свеце такога кшталту.

Еўрапейскі парламент у чэрвені 2024 года ўхваліў, як сцвярджаецца, «першыя ў свеце правілы адносна ШІ». Аднак, у адрозненне ад Еўрапейскага саюза, дзе комплекс законаў аб рэгуляванні штучнага інтэлекту будзе ўводзіцца паэтапна да 2027 года, паўднёвакарэйскі аналаг пачаў дзейнічаць адразу ў поўным аб’ёме.

У свеце па-ранейшаму існуюць рознагалоссі наконт таго, як рэгуляваць ШІ. ЗША аддаюць перавагу больш мяккаму падыходу, каб не стрымліваць інавацыі. Кітай таксама ўвёў шэраг правілаў і прапанаваў стварыць орган для каардынацыі глабальнага рэгулявання.

Што прадугледжваюць законы

Паводле новага паўднёвакарэйскага заканадаўства, кампаніі павінны забяспечыць кантроль чалавека над так званым «высокаэфектыўным» ШІ, у тым ліку ў такіх сферах, як ядзерная бяспека, вытворчасць пітной вады, транспарт, ахова здароўя і фінансавыя паслугі (напрыклад, ацэнка крэдытаздольнасці і праверкі перад выдачай крэдытаў).

Іншыя правілы патрабуюць, каб кампаніі загадзя інфармавалі карыстальнікаў пра прадукты або паслугі, у якіх выкарыстоўваецца высокаэфектыўны або генератыўны ШІ, а таксама выразна маркіравалі вынікі, атрыманыя з дапамогай ШІ. Гэта, у тым ліку, датычыцца дыпфэйкаў, якія цяжка адрозніць ад рэальнасці.

Улады не маюць намеру адразу караць парушальнікаў новага заканадаўства. Кампаніям будзе дадзены гадавы льготны перыяд, пасля чаго за парушэнні закона пачнуць накладаць адміністрацыйныя штрафы.

Аднак гэтыя штрафы могуць быць значнымі: напрыклад, за адсутнасць маркіроўкі генератыўнага ШІ прадугледжаны штраф у памеры да 30 мільёнаў вон (20 400 даляраў ЗША).

Праўда, у параўнанні з ЕС гэтыя сумы невялікія. У Еўропе невыкананне правілаў можа прывесці да штрафаў ад 1% глабальнага абароту кампаніі за нязначныя парушэнні і да 7% — за парушэнне забаронаў на выкарыстанне ШІ з высокім узроўнем рызыкі.

Тым часам многія заснавальнікі і кіраўнікі паўднёвакарэйскіх тэхналагічных кампаній расчараваныя, заявіў Лім Чунг-вук, сукіраўнік Startup Alliance. «Існуе пэўнае незадавальненне — чаму мы павінны быць першымі, хто гэта робіць?» — адзначыў ён.

На думку Startup Alliance, некаторыя фармулёўкі закона прапісаныя недастаткова дакладна, і кампаніі могуць па змаўчанні выбіраць больш бяспечныя, але менш інавацыйныя падыходы, каб пазбегнуць рызык.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мён у чацвер заклікаў палітыкаў прыслухацца да асцярог прадстаўнікоў галіны і забяспечыць дастатковую падтрымку венчурным кампаніям і стартапам.

«Важна максімальна выкарыстоўваць патэнцыял галіны з дапамогай інстытуцыянальнай падтрымкі, адначасова папярэджваючы чаканыя пабочныя эфекты», — заявіў ён.

Міністэрства навукі і інфармацыйных тэхналогій плануе стварыць на пераходны перыяд платформу з рэкамендацыямі і спецыяльны цэнтр падтрымкі для кампаній.

«Акрамя таго, мы працягнем разглядаць меры па мінімізацыі нагрузкі на галіну», — паведаміў прадстаўнік міністэрства. Ён дадаў, што ўлады разглядаюць магчымасць падаўжэння льготнага перыяду, калі гэтага запатрабуе сітуацыя ў галіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь3

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку11

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць