Прыбаўкі да пенсій атрымаюць амаль 560 тысяч пенсіянераў ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя. Памер выплат вырасце на 1,2%, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Пасля павышэння даплаты складуць:
- для пенсіянераў 75‑79 гадоў — 93,18 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 217,42 рубля;
- для пенсіянераў 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — 186,36 рубля, пры інваліднасці I групы — 248,48 рубля.
Каментары