Свет44

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў

У Расіі перанеслі запуск першай партыі нізкаарбітальных спадарожнікаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт (ШПД) з 16 апаратаў, які павінен быў быць ажыццёўлены ў канцы мінулага года кампаніяй «Бюро 1440», пiша «Коммерсант».

Каманда «Бюро 1440»

У верасні кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Баканаў абяцаў, што да канца 2025 года на арбіце ў рамках праекта «Рассвет» пачнецца разгортванне 300 першых спадарожнікаў для групоўкі, якая павінна стаць аналагам сістэмы Starlink Ілана Маска і забяспечыць «доступ у інтэрнэт у любым геаграфічным пункце».

Паводле слоў двух суразмоўцаў на касмічным рынку, перанос запуску 16 першых апаратаў на 2026 год можа быць звязаны з тым, што патрэбная колькасць апаратаў да гэтага часу не сабрана. У «Бюро 1440» са свайго боку заявілі, што кампанія праводзіць работы «ў адпаведнасці з мэтавымі тэрмінамі», і паабяцалі прадастаўляць звесткі аб ходзе рэалізацыі праекта «па меры праходжання [этапаў]».

«Дакладныя даты запускаў і астатняя адчувальная інфармацыя не падлягаюць разгалошванню», — гаворыцца ў паведамленні.

Нягледзячы на меркаванне крыніц «Коммерсанта», у снежні намеснік кіраўніка Мінлічбы Дзмітрый Угнівенка заяўляў, што «Бюро 1440» у мінулым годзе вырабіла неабходныя для запуску 16 спадарожнікаў.

На рэалізацыю праекта ў рамках нацпраекта «Эканоміка даных» выдзелена 102,8 млрд расійскіх рублёў (1,3 млрд долараў) з федэральнага бюджэту. Яшчэ 329 млрд руб. (4,34 млрд долараў) накіруе «Бюро 1440» з уласных сродкаў (да 2030 года).

У чэрвені 2025 года Баканаў заяўляў, што па праекце «Рассвет» да 2035 года будзе запушчана больш за 900 нізкаарбітальных спадарожнікаў, прызначаных для забеспячэння ШПД у інтэрнэт. Камерцыйная эксплуатацыя больш за 250 з іх, як чакаецца, пачнецца ў 2027 годзе. Таксама плануецца разгарнуць яшчэ больш за 100 апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання зямлі.

Згодна з апісаннем федпраекта «Інфраструктура доступу ў інтэрнэт» нацпраекта «Эканоміка даных», у 2025 годзе на арбіту павінна было быць выведзена 16 першых апаратаў, у 2026-м — іх лік дасягне 156, у 2027-м — 292, а ў 2028-м — 318. Для гэтага да 2030 года плануецца ажыццявіць 24 запускі. Зараз на арбіце разгорнуты толькі шэсць спадарожнікаў «Бюро 1440», запушчаных у рамках двух эксперыментальных місій.

У сеткі Starlink, распрацаванай кампаніяй Ілана Маска SpaceX, на арбіце на вышыні 550 км разгорнута група з больш чым 7 тыс. спадарожнікаў.

Каментары4

  • Барагозін
    23.01.2026
    Батуты парваліся
  • Ай ай
    23.01.2026
    Аналаговнет не запустился
  • Спадар
    23.01.2026
    оркі толькі аўтамат "колашнікова" могуць......А хаця і гэта у немцаў "сперлі".;)))

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць