Свет3535

Пуцін: Трэба даўбіць, даўбіць, даўбіць

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з расійскімі бізнэсоўцамі раптам вымавіў фразу, якую ведае, бадай, кожны беларус.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін даручыў расійскім бізнэсоўцам актыўней працаваць на міжнародных рынках. Ён паабяцаў, што Крэмль будзе іх у гэтым падтрымліваць. І даў адну параду.

«Расійскія ўлады будуць актыўна падтрымліваць айчынны бізнэс за мяжой. Трэба настойліва гэта рабіць, трэба даўбіць, даўбіць, даўбіць», — сказаў Пуцін.

Ён міжволі працытаваў фразу, якую ведае, бадай што, кожны беларус. Падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года яе неаднаразова паўтарала на мітынгах Марыя Калеснікава. На адной з акцый у падтрымку Святланы Ціханоўскай яна звярнулася да сілавікоў з заклікам перайсці на бок народа. Тады яна ўпершыню і прамовіла фразу, што стала адным з сімвалаў пратэстаў.

«Сапраўдная сіла і ўлада — у руках народа! Нам не патрэбныя лідары, нам не патрэбныя супермэны, не патрэбныя новыя правадыры, нам патрэбныя мы самі і нашае жаданне і ўпартасць выходзіць, стаяць, назіраць, выказвацца, даўбіць, даўбіць і даўбіць гэтую ўладу!» — сказала Марыя Калеснікава.

Гэта яна паўтарыла і ў відэазвароце, які запісала на выпадак свайго затрымання.

«Вы ведаеце, што мы будзем рабіць — мы будзем даўбіць, даўбіць, даўбіць гэтую ўладу ўсімі законнымі сродкамі… Яна ператварылася ў паліцэйскую дзяржаву. Ці гэта нармальна?» — звярнулася да беларусаў Калеснікава. У верасні 2021 года Марыю асудзілі да 11 гадоў калоніі. Яна два гады знаходзілася ў поўнай ізаляцыі.

Журналістка і медыяменеджарка Яўгенія Сугак, якая працавала спічрайтэркай у штабе Бабарыкі, распавядала «Нашай Ніве», як нарадзілася знакамітая цытата:

«Калі я напісала для Машы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» у тэксце, і першы раз яна гэта не прачытала, я падумала — окей, значыць ёй так камфортна. Але ў наступны раз яна чамусьці перадумала, і ў яе гэтая фраза атрымлівалася супермоцна».

Каментары35

  • даведка
    26.05.2025
    Путин будет долбить, Лукашенко поливать, Путин долбить, Лукашенко поливать...
  • .
    26.05.2025
    Нечаканая дыверсіфікацыя працы Сугак
    (жартую)
  • Taurus
    26.05.2025
    Капец табе, мярзотны ардынскі Довбограй!

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць