Свет88

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў завочную пікіроўку з прэм'еркай Італіі Джорджай Мелоні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп размаўляе з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні пасля групавой фатаграфіі лідараў G7 і запрошаных краін падчас саміту G7 у Эвіян-ле-Бэн, Францыя. 16 чэрвеня 2026 года. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Раней ён казаў, што яна маліла яго аб сумесным фота, а цяпер напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social:

«Яна дэманструе дрэнныя вынікі ў Італіі з яе ўзроўнем папулярнасці, магчыма, таму, што яна адмовіла Злучаным Штатам Амерыкі — краіне, якая шчыра любіць і абараняе Італію — калі справа дайшла да таго, каб не даць Ірану атрымаць або распрацаваць ядзерную зброю (але НАТА, у прынцыпе, зрабіла тое ж самае!).

Яна нават не дазволіла нам выкарыстоўваць італьянскія ўзлётна-пасадачныя палосы, што стварыла вялікія лагістычныя нязручнасці, і гэта нягледзячы на тое, што ЗША выдзяляюць сотні мільярдаў даляраў у год на абарону Італіі і іншых «так званых» саюзнікаў па НАТА».

Мелоні ў адказ на гэта заявіла:

«Прэзідэнт Трамп, гэтыя пастаянныя, нічым не справакаваныя напады бессэнсоўныя. Што тычыцца маёй папулярнасці, то тое, што я з'яўляюся вашым сябрам, ёй дакладна не дапамагло, і яна не залежыць ад маіх адносін з вамі».

Яна дадала, што яе папулярнасць залежыць ад яе здольнасці абараняць нацыянальныя інтарэсы Італіі.

«І гэта менавіта тое, што я заўсёды рабіла. Гэта таксама тое, што я зрабіла ў дачыненні да амерыканскіх ваенных баз у Італіі. Іх выкарыстанне рэгулюецца пагадненнямі, якія мы заўсёды паважалі і якія не могуць быць парушаны, пакуль я з'яўляюся прэм'ер-міністрам».

«У любым выпадку, мая папулярнасць — не ваша справа. Раю вам засяродзіцца на сваёй», — адказала Мелоні.

Каментары8

  • German
    20.06.2026
    Sehr gut
  • Лол
    20.06.2026
    БЕРАСЦЬ, Так, асаблівая павага за тое, што не дала ЗША пасадачныя палосы для ўдараў па рэжыме ў Іране. Трэба бараніць рэжым у Іране і хаваць галаву ў пясок, калі той шле ноту.
  • Алесь.
    20.06.2026
    Шкада.
    Не тым займаецца заходняя эліта. І дакладна, што не ў час гэтыя, на ўзроўні "дзіцячага садку "Сонейка", асабістыя разборкі ў інфармацыйнай прасторы.

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту18

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць