Грамадства1818

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача

Гэта той правакатар, які абвесціў вайну Святлане Ціханоўскай, а ў кафэ накінуўся на Дзяніса Кучынскага.

Дзмітрый Скіндзераў. Фота: Дзмітрый Казлоў, Facebook

Як піша «Сота», Дзмітрый Скіндзераў атрымаў ад Дэпартамента міграцыі Літвы паведамленне пра намер пазбавіць яго статусу бежанца, бо ёсць падставы лічыць яго пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Скіндзераву даецца 5 дзён, каб абараніць сябе.

Скіндзераў стаў вядомы як крытык Ціханоўскай і правакатар, які ў студзені 2026 года кінуўся ў кафэ на дарадцу Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага.

Сам ён раней быў віцебскім прадпрымальнікам, а пасля назапасіў даўгоў. У 2020‑м спрабаваў прабіцца да каманды Ціханоўскай і прапаноўваў свае кансультацыі.

Пасля выхаду расследавання «Нашай Нівы» Скіндзераў прапаў з гарызонтаў і фактычна спыніў сваю каляпалітычную дзейнасць.

Каментары18

  • Бгг
    20.06.2026
    "даецца 5 дзён, каб абараніць сябе" чё надо сказать, мутный прадпрымальнiк Скіндзераў? Ачу лабэй, понас ир понай. Ай щедро! Могли б и пеньки минучай.
  • Якое ў офісных грамадзянства?
    20.06.2026
    Крытыкуеш офіс - ты пагроза нацыянальнай бяспецы Летувы.
    А што, офіс ужо грамадзянамі Летувы сталі?
  • Нефанатка
    21.06.2026
    Алилуя!

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць