Усяго патроху11

Мышэй у гарадах усё цяжэй труціць праз адаптацыю да атрут на ўзроўні ДНК

Мышы ў гарадах становяцца ўсё больш устойлівымі да атрут, якія дзесяцігоддзямі выкарыстоўваліся для іх знішчэння. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Універсітэта Ратгерса пасля даследавання на паўночным усходзе ЗША.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Даследчыкі прааналізавалі ДНК 147 дамавых мышэй і 143 пацукоў, злоўленых у гарадах штатаў Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія і Вашынгтон. Асаблівую ўвагу яны надалі гену Vkorc1, мутацыі якога звязаныя з устойлівасцю да антыкаагулянтных радэнтыцыдаў — найбольш распаўсюджаных сродкаў для барацьбы з грызунамі.

Высветлілася, што 84% даследаваных мышэй маюць хаця б адну мутацыю гэтага гену, а амаль 70% — мутацыі, якія ўжо вядомыя сваёй здольнасцю павышаць выжывальнасць пасля атручвання. Сярод пацукоў такія генетычныя змены выявілі ў 35% асобін.

Навукоўцы адзначаюць, што спецыялісты па барацьбе са шкоднікамі ўжо даўно паведамлялі пра праблему: у некаторых раёнах грызуноў становіцца ўсё цяжэй знішчыць звычайнымі метадамі.

Паводле даследчыкаў, мышы адаптуюцца хутчэй за пацукоў. Адна з прычын — іх паводзіны. Мышы больш цікаўныя і ахвотней спрабуюць незнаёмую ежу, у тым ліку атручаныя прынады. У выніку натуральны адбор хутчэй замацоўвае ў іх карысныя мутацыі. Пацукі ж больш асцярожныя і доўга правяраюць новую ежу перад тым, як яе паспрабаваць.

Акрамя ўжо вядомых мутацый, навукоўцы выявілі некалькі новых генетычных варыянтаў, якія раней не сустракаліся ні ў мышэй, ні ў пацукоў. Іх уплыў на ўстойлівасць да атрут яшчэ трэба вывучыць.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што рост устойлівасці грызуноў да атрут можа стаць сур'ёзнай праблемай для грамадскага здароўя, бо мышы і пацукі пераносяць хваробы, паразітаў і наносяць шкоду будынкам і інфраструктуры. Таму для барацьбы з імі неабходна выкарыстоўваць больш навукова абгрунтаваныя і комплексныя метады кантролю.

Каментары1

  • 1
    21.06.2026
    Хай новыя атруты вучоныя робяць

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць