Грамадства

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Беларускі гурт «Дразды» абвясціў пра развітальнае турнэ, якое пройдзе летам 2025 года і нібыта стане завяршэннем 20-гадовай творчай дзейнасці калектыву.

Франтмэн гурта, 43-гадовы Віталь Карпанаў напісаў у інстаграме:

«Драздам 20 год! У гэтым годзе мы дадзім шэраг развітальных шоў! Дзякуй усім, хто быў з намі».

Хоць гэта ўсё падаецца як шчырае развітанне, некаторыя прыхільнікі мяркуюць, што такі зварот можа быць маркетынгавым ходам, каб прыцягнуць увагу і прадаць больш квіткоў. Дарэчы, кошт іх невысокі — напрыклад, у Маладзечне на канцэрт 12 ліпеня квіткі каштуюць 30—40 беларускіх рублёў.

@nashaniva Гурт «Дразды» закрываецца! Вінаватыя ў гэтым гіперактыўныя блогеры, якія адматалі тэрмін #дрозды #беларусь #нашаніва #мова #беларускаямова #мінск #минсксейчас ♬ In Essence (Slowed) - Ka$tro

Гурт быў створаны ў 2005 годзе і хутка стаў вядомым у Беларусі. Асабліва папулярны ён у правінцыйных гарадах і мястэчках, у якіх часта выступае з канцэртамі. Шмат песень гурта — на беларускай мове. Самая вядомая і папулярная песня — «Хата бацькоў», напісаная ў 2021 годзе. Яе афіцыйная версія набрала 4,6 мільёна праглядаў на YouTube.

Гурт «Дразды» і асабіста Віталь Карпанаў займалі падкрэслена праўладную пазіцыю. Не стаў выключэннем і 2020 год, калі гурт удзельнічаў у масавых праўладных мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам самога Лукашэнкі. Гэта, аднак, не засцерагло «Драздоў» ад атак з боку прарасійскіх актывістаў кшталту Вольгі Бондаравай, прычынай чаго стала шырокае выкарыстанне ў іх творчасці беларускай мовы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?25

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?25

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць