Кіраўнік офіса Зяленскага заявіў, што Украіна гатова правесці новыя перамовы ў Стамбуле
Перамовы запланаваныя на 2 чэрвеня.

Украіна гатовая правесці новы раўнд перамоў з Расіяй на наступным тыдні ў Стамбуле, заявіў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Пры гэтым ён адзначыў, што Кіеў хоча канструктыўнага абмеркавання, а для гэтага перад перамовамі важна атрымаць ад расійскай дэлегацыі мемарандум аб умовах спынення агню.
Папярэдні раўнд перамоваў прайшоў у Стамбуле 16 мая. Украінскую дэлегацыю ўзначальваў міністр абароны Рустэм Умераў, расійскую — памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары