Сабака выбег па дарогу на праспекце Пушкіна. Яго лавілі некалькі чалавек
Праспект Пушкіна, шчыльны паток машын. Раптам на праезнай частцы аказваецца некалькі чалавек. Што яны робяць? Спрабуюць злавіць сабаку, піша Onliner.by.

Незразумела як і невядома адкуль, але нейкім чынам маленькі сабака выскачыў на дарогу. Манеўруючы сярод спыненых аўтамабіляў, ён рабіў усё магчымае, каб не трапіць у рукі тых, хто спрабаваў яго злавіць.
У лоўлі гадаванца ўдзельнічалі, мяркуючы па запісе, не менш за пяць чалавек. Дамагчыся поспеху ім удалося далёка не адразу.
На шчасце, пад машыну ніхто не трапіў, усё скончылася добра. Але стрэс усе датычныя відавочна перажылі немаленькі.
Каментары