Вайна

У Прылуках пад Чарнігавам дрон трапіў у дом начальніка пажарнай часткі. Загінула ўся яго сям'я

Сярод загінулых яго 46-гадовая жонка, 27-гадовая дачка, а таксама аднагадовы ўнук. Жанчын з дзіцём знайшлі пад заваламі.

У выніку ўдараў дронамі па горадзе Прылукі Чарнігаўскай вобласці Украіны загінулі 5 чалавек, яшчэ 6 атрымалі раненні.

Сярод загінулых — сям'я начальніка начальніка пажарнай часці. Сам ратавальнік гэтай ноччу з пажарнай камандай знаходзіўся на месцах ліквідацыі наступстваў удараў.

Загінулі яго 46-гадовая жонка, 27-гадовая дачка, якая працуе патрульнай паліцэйскай, а таксама аднагадовы ўнук.

«Загінула яго сям’я. Жонка. Дачка — патрульная паліцэйская. І яе аднагадовы сын. Ратавальнік у тую жахлівую ноч разам з пажарна-выратавальнай камандай знаходзіўся на месцах ліквідацыі наступстваў удараў ворага. Мае спачуванні з прычыны непапраўнай страты. Забойствы і пакуты мірных жыхароў — гэта стыль жорсткай Расіі, для якой чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці», — напісаў кіраўнік МУС Ігар Кліменка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, расіяне ўжылі не менш за шэсць беспілотнікаў тыпу «Герань».

Горад Прылукі знаходзіцца на поўдні Чарнігаўскай вобласці, за 120 км ад Кіева і за 150 км ад мяжы з Расіяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль9

Сёння раніцай расійскія бронекалоны спрабавалі штурмаваць Дабраполле. З'явілася ВІДЭА іх разгрому4

Расійскае тэлебачанне адшукала сярод сабраных на прэс-канферэнцыю журналістаў Стыва Разенберга. Аказалася, што гэта зусім не ён

Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць