Грамадства4747

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей

Былыя палітвязні Сяргей Пятрухін і Сяргей Коршун, блогер-правакатар Віталь «Вірус» Кандраценка і актывіст дыяспары Міхаіл Кучараў, некалі блізкі да Вольгі Карач і сям’і Цапкалаў, рэкламуюць круглы стол пад назвай «Сход неабыякавых». Мерапрыемства мае адбыцца 21 чэрвеня ў Варшаве і «знайсці стратэгічнае рашэнне для развязвання беларускага палітычнага крызісу».

Святлана Ціханоўская

На гэты момант дакладна невядома пра склад аргкамітэта падзеі. Называе сябе толькі Міхаіл Кучараў — былы міліцыянер, які яшчэ ў 1990-я звольніўся з органаў, а цяпер жыве ў Люксембургу.

«Наша Ніва» звярнулася да Кучарава па каментар, каб высветліць дэталі круглага стала: хто яго яшчэ арганізоўвае, за якія сродкі, якія канкрэтна прадстаўнікі апазіцыі і грамадскія дзеячы прымуць там удзел, якую прадметную мэту ставяць перад сабой арганізатары. Але лідар люксембургскіх беларусаў у выніку перадумаў адказваць на пытанні.

Міхаіл Кучараў. Фота: фэйсбук

«Пакуль ідуць узгадненні, уся публічная інфармацыя — дата правядзення і рэгістрацыя. Больш нічога. Усё, што можна агучваць — ужо ў публічным полі», — заявіў ён.

У форме рэгістрацыі на круглы стол, як і ў самім запрашэнні акцэнтуецца ўвага на тэме «крызіс даверу, пытанне лідарства». Хутчэй за ўсё, сярод іншага там будзе абмяркоўвацца пытанне даверу да Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі — тэма, якая не дае спакою апанентам Офіса і НАУ. А ўсе асобы, якія ўжо прапіярылі падзею, славяцца крытыкай на адрас гэтых дэмакратычных сілаў.

Так выглядае інфармацыя пра мерапрыемства, якую прарэкламаваў у сваім канале блогер-канспіролаг Віталь «Вірус» Кандраценка

Каментары47

  • Праўда
    04.06.2025
    Вірус з Карач гэта паказчык, прама пячатка КДБ вялікімі літарамі, паказчык і тое, каму Ціханоўская замінае больш за Лукашэнку
  • Хоць нейкая альтэрнатыва
    04.06.2025
    Нармальная праграма. Актуальныя пытанні. І ніхто рот не будзе затыкаць, як на мерапрыемствах, арганізаваных офісам Ціханоўскай.
  • Ботам
    04.06.2025
    Цікава, Лукабот Пытанне, ён жа Меркаванне, ён жа Цікава і сотня іншых нікаў, выйшаў на працу супраць ворагаў свайго гаспадара Лукі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць