Свет77

Як дачка новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага стала зоркай і скрала ўвагу ўсёй краіны

Пакуль Караль Наўроцкі змагаўся за кожны голас у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, яго маленькая дачка Кася без змагання заваявала сэрцы палякаў. Дзяўчынка на сцэне паводзіла сябе так натуральна і шчыра, што менавіта яна стала сапраўдным героем вечара.

Караль Наўроцкі звяртаецца да сваіх прыхільнікаў пасля другога туру прэзідэнцкіх выбараў, 1 чэрвеня 2025 года ў Варшаве, Польшча. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Падчас мітынгу Караля Наўроцкага, калі яшчэ лічыліся апошнія бюлетэні і паветра было напоўнена напружаннем, адбылася нечаканая, але вельмі кранальная сцэна. Побач з кандыдатам стаяла яго сям’я — жонка Марта, сыны Антэк і Даніэль і дачка Кася. І менавіта Кася, маленькая дзяўчынка ў цёмна-сіняй сукенцы і з двума хвосцікамі, стала сапраўднай зорачкай вечара.

@nnmediareport Пока Кароль Навроцкий боролся за каждый голос во втором туре президентских выборов, его маленькая дочь Кася без борьбы завоевала сердца поляков #польша #выборы2025 #карольнавроцкий #навроцкий #украинцывпольше #поляки ♬ C.B.Rhumba by Sage Guyton and Jeremy Wakefield - SpongeRadio

Касю літаральна распіралі эмоцыі: яна смяялася, размахвала ручкамі, круцілася, танцавала і ўсёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю кантраставала з сур'ёзнасцю сцэны.

Дзяўчынка была мала зацікаўлена выступам таты. Але калі натоўп пачаў скандаваць яе імя — «Кася! Кася!» — шчасце было напісана на яе твары. У той час, як краіна чакала вынікаў, гледачы ўжо мелі свайго пераможцу.

Каментары7

  • Андрусь
    04.06.2025
    Wyborca, прышпіл у тым, што дзяцей нельга здымаць на відэа... А яе амаральны бацька выкарыстаў сваё дзіцяці для працы.

    Клёвы прэзідэнт. Эпоха трампізма набірае абароты.
  • Мусова Фима
    04.06.2025
    ... у каго яны ўвагу скралі? ))
    внимание увага , -гі
    пользоваться вниманием — карыстацца увагай
    оказать внимание — аказаць увагу
    быть в центре внимания — быць у цэнтры ўвагі
    обращать внимание — звяртаць увагу принимать во внимание — браць пад увагу (на ўвагу), зважаць на
    оставить без внимания — пакінуць без увагі
    уделять внимание — аддаваць (удзяляць) увагу
    привлечь внимание — прыцягнуць увагу
  • Wyborca
    04.06.2025
    Андрусь , людзі хворыя з нянавісці знойдуць нават апраўданні на хамаватыя і неадэкватныя каментары ў бок дзяцей.

    Жонкі і дзеці на выбарчых вечарах - гэта нармальна, без розніцы на той ці іншы палітычны бок. Гэта прынамсі зразумела для людзей, якім дэмакратыя не чужая. Напрыклад Тшаскоўскі таксама ўзяў жонку і дачку на выбарчы вечар.

    Ну, але калі "хэйт" на дзяцей лічыцца нормай сярод "талерантрных і прагрэсіўных", бо тыя дзеці правых палітыкаў, тады не дзіва, што людзі абіраюць "трампізм" ці іншых не левых кандыдатаў.

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер15

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер15

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць