Грамадства22

Айцішнік пераехаў у Германію і ў 40 гадоў стаў паштальёнам

Аляксандру 41 год, у ІТ ён ужо амаль 20 гадоў, значную частку з іх — у ролі менеджара распрацовак праектаў ці прадуктаў. Вясной 2022 года ён пераехаў у Германію і спачатку працаваў адтуль дыстанцыйна праектным і прадакт-менеджарам на ўкраінскую кампанію з офісам у ЕС, якая сумяшчала аўтсорс і прадукт. Праз год кампанію накрыў крызіс, новая прапанаваная зарплата і ўмовы працы Аляксандра не задаволілі, піша Devby.io.

— Паўтара года я працаваў як фрайбэруфлер (ІП без рэгістрацыі кампаніі), але гэта было балюча з пункту гледжання падаткаў (іх даводзілася цалкам аплачваць самастойна). Акрамя таго, статус фрайбэруфлера дазваляў мне мець толькі экспат/студэнцкую медстрахоўку, якая пакрывае толькі экстранныя выпадкі, кшталту наезду аўтамабіля. За ўсю астатнюю медыцыну трэба плаціць самому.

Пасля развітання з украінцамі я ў лайт-рэжыме шукаў працу — без асаблівага поспеху, бо трохі выгарэў. Але навыкі камунікацыі і добрага менеджменту прывялі да таго, што былы калега запрасіў у праект каліфарнійцаў, якім быў патрэбны таннейшы продакт. Там была цудоўная каманда, але, на жаль, праект выкупілі канкурэнты і імгненна закрылі. Раніцай у мяне яшчэ быў званок з планаваннем, а ўжо ўвечары адключылі ўсе доступы: «Прабач, мужык, ты кантрактар».

Знаёмыя пераконвалі, што для паспяховага працаўладкавання ў Германіі дастаткова добрай англійскай. Аказалася, не. Германія — краіна не толькі «realpolitik», але і «рыал прамысловасць». Стартапаў мала, пазіцыі ў іх — для таленавітых тэхнароў, а ўсё астатняе — у спрадвечна нямецкіх канторах з часоў Бісмарка. Ну, і SAP — як асобная ніша.

Любая менеджарская пазіцыя прадугледжвае камунікацыю не толькі ў камандзе. Таму тут важны адзін просты софтскіл — выдатная нямецкая мова, без яе тваё CV адразу ляціць у сметніцу. На любым сумоўі з эйчарам ад любога камунікатара будуць чакаць свабоднае валоданне нямецкай. Не на ўзроўні B1 — B2. Нават калі патрэбны чалавек для працы ў англамоўнай камандзе. Магчыма, у адзінарогаў дзесьці ў Берліне сітуацыя іншая, але мой досвед вось такі.

Ну і ўвогуле PM (прадакт-менеджар) у любой краіне павінен адчуваць каманду. Таму важны нават не сертыфікат C1 — у той жа англійскай можна забіць на граматыку (у нямецкай — не), важна знаходзіць словы, каб не проста праводзіць скрамы і колы, а шукаць шляхі да вырашэння задач.

Германія да таго ж краіна «зваротнага эйджынгу»: калі ў Беларусі ці ва Украіне коса глядзяць на людзей 40+, то тут менеджару лёгка можа быць пад 70 (пры гэтым выглядае ён на 50), бо гэта прамысловыя карпарацыі або ІТ-канторы, заснаваныя ў незапамятныя часы пад мясцовыя патрэбы. Адпаведна, менеджарскіх пазіцый вельмі мала, усім патрэбныя тэхнары.

Тут і так максімальна эканомяць на персанале (напрыклад, булачная працуе з 6:00 да 13:00), так што ўшчыльняцца кампаніям далей няма куды. А дзякуючы «алдовым» менеджарам месцаў і зусім не застаецца. Ды і прасторы для росту таксама, калі ўжо заняў вакансію.

Дадайце да гэтага нямецкую маруднасць: усе твае запыты нібыта сыходзяць у пустэчу. Нават калі табе самі напісалі ў LinkedIn, і ты адгукнуўся, то адказу можна чакаць два тыдні.

У выніку варыянтаў працы на менеджарскіх пазіцыях, якія прадугледжваюць камунікацыю, за тры месяцы актыўнага пошуку я для сябе ў Германіі не знайшоў.

Варыянты дыстанцыйнай працы піэмам на аўтсорс я адкінуў, бо фрайбэруфлер не можа трапіць у дзяржаўную сістэму страхавання, а нармальныя прыватныя страхоўкі каштуюць шалёныя грошы.

А галоўнае — піэмаў/продактаў з Беларусі/Украіны/Польшчы за 3,5K еўра (пасля падаткаў застаецца не больш за 1,7K) цяпер хоць залейся.

Паводле майго статусу ў Германіі я не магу прэтэндаваць на дапамогу ад дзяржавы і абавязаны мець працу. З’ехаць з краіны па асабістых абставінах я не магу — ды і не хачу. Таму, калі на паштовым дэпо побач са сваёй крамай я ўбачыў аб’яву «шукаем цуштэлераў», доўга не раздумваў і напісаў ім ліст.

Мне адказалі, я прыйшоў у бюро, дзе рэкрутарка бадзёра праінструктавала мяне па-нямецку. Я зразумеў працэнтаў 40, але гэтага хапіла. Пасля «пробен таг» (тэставага дня, каб пераканацца, што ты не ідыёт) мяне ўзялі.

Праца — круці педалі чыгуннага ровара, на якім тры скрыні лістоў, разнасі пошту з 7:00 да 15:00. За дзень можна прайсці 1500 прыступак угару-ўніз. Гэта нармальна качае ногі + кардыё. Часам раптоўна дождж у твар. Затое над табой ніхто не вісіць, едзеш, слухаеш спаціфай — своеасаблівы даўншыфтынг.

Уся нізкакваліфікаваная праца ў Германіі аплачваецца +1—3 еўра ў гадзіну да мінімалкі (цяпер мінімальная зп — 12,82 еўра брута ў гадзіну — devby). У дарагіх гарадах надбаўка большая, але я кажу пра свой досвед. То-бок што круціць педалі, што сядзець на касе — атрымаеш аднолькава. Затое да такой працы прыкладаецца дзяржаўная страхоўка. Яна дае доступ да цудоўнай нямецкай медыцыны і прадугледжвае, што калі ты ўпадзеш і ўдарышся ілбом, табе на ўсялякі выпадак зробяць яшчэ і МРТ дупы. І гэта будзе бясплатна, а так адзін толькі выклік «хуткай» каштуе 700 еўра.

Працаваць паштальёнам я планую не больш за год. Мэта — пацвердзіць мой легальны статус плюс падцягнуць за гэты час нямецкую. У сваю будучае піэмства ў Германіі я не веру, але збіраюся пракачацца як дата-аналітык з Python\R, каб не проста круціць гатовыя выкладкі і выдаваць інсайты (для гэтага таксама патрэбна нямецкая на ўзроўні C, бо давядзецца камунікаваць з C-левелам), а працаваць болей на тэхнічным узроўні.

Каментары2

  • Паспаліты беларус
    04.06.2025
    А можна папрасіць шаноўную рэдакцыю перакладаць айцішна-эйчарны жаргон на чалавечую мову? А то нешта апошнім часам зусім кроў з вачэй ад розных софтскілоў ды піэмаў з адзінарогамі
  • Yury
    05.06.2025
    Паспаліты беларус, огласите, пожалуйста, весь список слов, которые Вам непонятны.
    Хотя не все слова в этой статье мне были понятны, я смог догадаться как из перевести на нормальный язык.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць