Свет66

У МЗС Расіі патрабуюць ад НАТА пакінуць Усходнюю Еўропу

Канфлікт ва Украіне не скончыцца, «пакуль НАТА не пойдзе», заявіў у інтэрв'ю ТАСС намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў.

Сяргей Рабкоў. Фота: ТАСС

Па словах Рабкова, менавіта экспансія Паўночнаатлантычнага альянсу стала адной з «першапрычын прынцыповых супярэчнасцяў» паміж Расіяй і ЗША ў пытаннях бяспекі.

«Без развязання гэтай прынцыповай і вострай для нас праблемы ўрэгуляваць цяперашні канфлікт у Еўраатлантыцы проста немагчыма», — сказаў Рабкоў.

Ён дадаў, што скарачэнне кантынгенту НАТА ва Усходняй Еўропе «пайшло б на карысць бяспекі ўсяго кантынента», і нагадаў, што аналагічныя патрабаванні Масква ўжо выстаўляла ў канцы 2021 года — за некалькі месяцаў да ўварвання ва Украіну.

«У адрасаваных намі Вашынгтону і Брусэлю прапановах фігураваў імператыў прававых, юрыдычна абавязковых і доўгатэрміновых гарантый непашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход, а таксама патрабаванні аб неразмяшчэнні ўдарных узбраенняў паблізу расійскіх межаў», — нагадаў Рабкоў.

Расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін ад пачатку вайны патрабаваў ад НАТА «закрыць дзверы» для Украіны, а цяпер патрабаванні сталі яшчэ больш жорсткімі. Згодна з крыніцамі Reuters, Пуцін нібыта хоча атрымання пісьмовых гарантый, што НАТА не прыме не толькі Украіну, але і Малдову з Грузіяй. Ён таксама патрабуе адмены санкцый, размарозкі замежных рэзерваў Цэнтрабанка РФ і перадачы Расіі кантролю над Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцямі.

У сваю чаргу, прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг прызнаў, што ў Расіі ёсць «абгрунтаваныя» асцярогі наконт пашырэння НАТА і выказаў гатоўнасць абмяркоўваць гэты пытанне ў рамках магчымых мірных перамоў. Але канчатковае рашэнне, паводле яго, будзе за прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Каментары6

  • Алле
    09.06.2025
    В НАТО входит Румыния. Надо быть абсолютным идиотом, чтобы утверждать или хотя бы верить, что вступление Молдовы в НАТО - это "расширение НАТО на восток".

    [Зрэдагавана]
  • Хо
    09.06.2025
    Кто скраў у Дзімона саракаградусную? Ці гэта іх мзсавскій кокс?
  • Paliašuk
    09.06.2025
    Калі так, то.... Нейтральны, бяз'ядравы статус Беларусі, скасаванне АДКБ, аб'яднанай групоўкі войскаў рф і рб і вывад войскаў адсюль, дэмілітарызацыя Калінінградскай вобласці.
    Чаму рэжым, які не ў стане абараніць сваю стратэгічную авіяцыю (не кажу нават пра цывільныя ядравыя аб'екты) вырашыў, што нехта будзе слухаць і выконваць ягоныя хацелкі?

    [Зрэдагавана]

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць