Грамадства33

Вялікі тэатр Беларусі плануе гастролі ў анексаваным Крыме

Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі плануе гастролі ў анексаваным Крыме ў жніўні 2025 года, піша «Люстэрка».

Фота: bolshoibelarus.by

Паводле інфармацыі, атрыманай ад некалькіх незалежных крыніц, балетная трупа прадставіць балет «Жызель» у Севастопалі, плануюцца чатыры паказы.

Кіраўніком гастроляў будзе расійскі дырыжор Арцём Макараў, які з 2023 года з'яўляецца галоўным дырыжорам Мінскага опернага тэатра, а з мая 2025 года таксама стаў яго мастацкім кіраўніком. Паралельна Макараў працуе галоўным дырыжорам Маскоўскага дзіцячага музычнага тэатра імя Наталлі Сац.

Калектыў «па большай частцы супраць» паездкі ў Крым, кажа адзін з суразмоўцаў, тэатр цісне на артыстаў, у тым ліку намякаючы на праблемы ў далейшай кар'еры. Тым не менш нямала людзей напісалі адмовы, у прыватнасці ў аркестры.

«Многія штатныя супрацоўнікі адмаўляюцца ехаць, кіраўніцтва збірае музыкаў па іншых калектывах, — пацвярджае другі суразмоўца. — Музыкам гавораць на ўзроўні намесніка дырэктара (ім, як паказана на сайце, працуе Вадзім Мартысевіч), што калі хто не паедзе, возьмуць з боку колькі трэба [музыкаў], і гастролі ўсё роўна адбудуцца».

Адна з крыніц таксама сцвярджае, што артыстаў прымушаюць падпісаць дакумент, што тэатр не нясе адказнасці за іх бяспеку на гастролях, але іншыя не змаглі пацвердзіць або абвергнуць гэтыя звесткі.

Афіцыйна сталічны тэатр пакуль не абвяшчаў пра паездку ў анексаваны Расіяй Крым. Інфармацыі на сайце або ў сацсетках калектыву аб гэтых гастролях пакуль няма.

Нагадаем, як адзначаў у 2023-м у інтэрв'ю дырыжор Іван Касцяхін, пасля 2020 года з трупы балета ў Оперным тэатры звольнілася або было звольнена каля траціны складу.

«У асноўным гэта людзі вопытныя — цяпер яны працуюць у Амерыцы, Італіі, Францыі, Польшчы, краінах Балтыі. Звольненыя ёсць і сярод салістаў, і ў аркестры. Сярод іх вельмі значныя фігуры, якія вызначаюць для ўзроўню спектакляў і статусу тэатра. Былі музыкі, якія сышлі следам за звольненымі ў знак пратэсту».

Каментары3

  • Ёсік
    10.06.2025
    Вялікі крыж паставіў на гэтым будынку, няма там мастацтва.
  • Барадзед
    10.06.2025
    Фу такими быть.
  • Беларус
    10.06.2025
    Пасля таго, як з тэатру звольнілі ўсіх нацыянальна арыентвавных музыкаў, дырыжораў і тэхнічных адмыслоўцаў, а сама ўстанова заняла антынацыянальную пазіцыю - калектыў тэатру страціў магчымасьць звацца "Нацыянальным тэатрам оперы і балета Беларусі". Бо не прадстаўляе больш ані Беларусь, ані нацыю. А прадстаўляе толькі рэжым лукашэнкі. Таму ў акупаваны Крым паедзе нейкая іншая структура (напрыклад, "так званы вялікі тэатр" пасуе значна больш).

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць