Свет22

У Пецярбургу былому паліцэйскаму далі 14 гадоў пазбаўлення волі з-за надпісаў «Універсітэт за забойцаў» і «РПЦ за забойцаў»

Першы заходні Акруговы ваенны суд прысудзіў былога паліцэйскага Канстанціна Падашвелева да 14 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў вандалізме, пашкоджанні аб'ектаў культурнай спадчыны і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, паведамляе «Медыазона».

Фота: Мадыязона

Мужчыну затрымалі 14 лютага 2024 года. Першапачаткова крымінальную справу супраць яго завялі з-за надпісу «Універсітэт за забойцаў» на сцяне Політэхнічнага ўніверсітэта, і «РПЦ за забойцаў» — на сценах храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы і храма іконы Божай Маці «замілаванне».

У сакавіку 2025 года стала вядома, што яму дадалі артыкул аб удзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі праз тое, што ён наносіў надпісы нібыта на заданні легіёна «Свабода Расіі».

Падашвелеў не прызнаў віну. Паводле яго, у ноч з'яўлення надпісаў ён быў дома, бо незадоўга да гэтага яго выпісалі з лякарні пасля аперацыі. Абарона падчас спрэчак паказвала, што следства так і не знайшло сувязі паміж легіёнам «Свабода Расеі» і кантактамі ў прыладах мужчыны.

Падашвелеў падчас судовага працэсу распавёў пра збіццё пры затрыманні і пагрозы на допытах.

Каментары2

  • БЧБ
    10.06.2025
    Да и так понятно, что РПЦ это ФСБэшные ячейки
  • Жаль ЧЕЛОВЕКА
    10.06.2025
    Жаль ЧЕЛОВЕКА , попавшего в общество НЕЛЮДЕЙ !!!

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць