Свет1111

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў

На поўначы Італіі, у рэгіёне Ламбардыя, знайшлі адно з найстарэйшых і наймаштабнейшых скапленняў слядоў дыназаўраў — ім каля 210 мільёнаў гадоў. На працягу сотняў метраў на вертыкальным схіле ў Нацыянальным парку Стэльвіа размясціліся тысячы адбіткаў лап, некаторыя з якіх дасягаюць шырыні 40 см, паведамляе Euronews.

Фота: Elio Della Ferrera / AP

Згодна з асноўнай гіпотэзай, следы пакінулі празаўраподы — траваедныя дыназаўры з доўгай шыяй і выразнымі кіпцюрамі. Усяго вучоныя налічылі каля 20 000 адбіткаў, хоць раней у гэтым рэгіёне слядоў дыназаўраў не знаходзілі. Па словах палеантолага Крысціяна Даль Саса, месца было літаральна запоўненае дыназаўрамі, і гэта сапраўдная навуковая каштоўнасць.

Аналіз паказвае, што дыназаўры перасоўваліся статкамі, але часам станавіліся ў кола — магчыма, для абароны. У далёкай мінуўшчыне — паміж 250 і 201 мільёнамі гадоў таму — на месцы цяперашняга схілу была раўніна, якая пазней увайшла ў склад Альпійскай горнай сістэмы.

Улады Ламбардыі, дзе ў лютым 2026 года пройдуць Зімовыя Алімпійскія гульні, назвалі знаходку «падарункам з мінулага» і плануюць папулярызаваць яе сярод турыстаў і ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў. Да адбіткаў пешшу дабрацца немагчыма, таму для іх даследавання будуць выкарыстоўваць беспілотнікі і тэхналогіі дыстанцыйнага зандавання. Магчыма, у рэгіёне знойдуць і сляды іншых старажытных жывёл.

Каментары11

  • Барадзед
    18.12.2025
    Отвлекли нас от грязной политики.
  • .
    18.12.2025
    "Калі вам цікава, чаму яны былі размешчаны ўздоўж вертыкальнай сцяны, тлумачэнне геалагічнае: больш за 200 мільёнаў гадоў таму, калі яны былі адбіты, даламітавая парода, якая існуе сёння, была часткай марскога пляжу, які потым зацвярдзеў, падняўся і нахіліўся з цягам часу з-за геалагічнай складчатасці, якая стварыла Альпы."
  • Žvir
    18.12.2025
    ., na plažy dyk i tym bolš usio znikaje na raz-dva. Užo kolki ja śliadoŭ napakidaŭ na pliažy, nivodzin da ranicy nie zachavaŭsia... Nu, adnojčy znajšoŭ śled, jaki pakinuŭ prajechaŭšy na rovary, na čaćviorty dzien, jon jašče byŭ bačny. Dyk nadvorje trymałasia litaścivaje... A kolki času treba, kab dałamit zaćviardzieŭ ? Možna pravieryć, na Kamaroŭcy pradajuć aharodnikam, kislotnaść hleby znižaje. Adrazu vam kažu, ničoha nie atrymajecca...
    Ślady tyja pakinuła... kamiennie, u čas hieałahičnych pracesaŭ, kali naradžalisia Alpy.

    PS. Pad Alimpijadu čaho tam tolki nia "znojduć", turyst-duryst prakaŭtnie...

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе21

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе21

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць