Здароўе

Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг

Калі на расчосцы застаецца ўсё больш валасоў, а прабор робіцца шырэйшым — гэта можа быць не толькі следствам стрэсу або няправільнага догляду. Трыхолаг медыцынскага цэнтра «ЛАДЭ» Наталля Лашова расказала Smartpress, як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад андрагеннай алапецыі — пакуль яшчэ не стала позна.

Фота: vecteezy.com

Стрэс, перанесеныя інфекцыі, пасляродавы перыяд, прыём некаторых прэпаратаў (напрыклад, антыкаагулянтаў), адмова ад аральных кантрацэптываў, дэфіцыт вітамінаў і мікраэлементаў — усё гэта можа выклікаць часовае выпадзенне валасоў. Такая з’ява называецца целогенавым (рэактыўным) выпадзеннем.

У такім выпадку валасы выпадаюць раўнамерна па ўсёй галаве, але найбольш заўважна гэта ў скроневай зоне, дзе іх і так менш, тлумачыць доктар.

Пасля нармалізацыі стану (напрыклад, пасля спынення прыёму лекаў або аднаўлення пасля стрэсу) валасы паступова пачынаюць расці нанова.

Аднак бывае, што за звычайным сезонным выпадзеннем хаваецца пачатак андрагеннай алапецыі — сур’ёзнага захворвання, якое часта сустракаецца ў жанчын.

 Спачатку валасы выпадаюць толькі ў пэўны час года, звычайна ў жніўні-верасні. Але ў нейкі момант сезоннае выпадзенне не спыняецца. На прыёме выяўляецца, што гэта — пачатак андрагеннай алапецыі.

У большасці пацыентаў, якія звяртаюцца да Наталлі Лашовай, дыягнастуецца менавіта андрагенная алапецыя. Яна ўзнікае з-за павышанай успрымальнасці валасяных фалікулаў да андрагенаў — мужчынскіх гармонаў.

Гэта не значыць, што алапецыя бывае толькі ў мужчын. Жанчыны таксама пакутуюць ад яе, прычым нават у падлеткавым узросце, калі ёсць генетычная схільнасць.

У мужчын пераважна пакутуе лобная зона і макушка, з’яўляюцца характэрныя залысіны. У жанчын жа прыкметай з’яўляецца пашырэнне цэнтральнага прабору. Нават змены ў прычосцы не дапамагаюць.

Яшчэ адзін трывожны знак — валасы перастаюць дасягаць звыклай даўжыні. Зверху аб’ём нібыта застаецца, а ніжнія пасмы становяцца рэдзейшымі. Гэта звязана з тым, што актыўная фаза росту скарачаецца, і валасы проста не паспяваюць вырасці даўгімі.

Як спыніць аблысенне?

Па словах Наталлі Лашовай, эфектыўных сродкаў няшмат.

Выяўлены дэфіцыт вітамінаў і мінералаў можа ўзмацніць страту валасоў пры андрагеннай алапецыі, таму яго варта скарэктаваць, раіць Наталля Лашова. Будзе гэта харчаванне або прыём дабавак — вырашаць павінен доктар.

Што тычыцца догляду, то ён не здольны паўплываць на самі валасяныя фалікулы. Касметычнымі сродкамі можна палепшыць або пагоршыць стан валасянога «палатна», але запусціць рост новых валасоў з дапамогай шампуняў і масак не выйдзе.

У выпадках выяўленай алапецыі могуць прызначацца антыандрагены — прэпараты, якія зніжаюць уплыў андрагенаў. Але іх прымяненне магчыма толькі пад наглядам лекара.

Калі вы заўважылі, што валасоў становіцца менш, не адкладайце візіт да спецыяліста. Чым раней распачаць лячэнне, тым вышэй шанцы аднавіць здароўе валасоў. 

Пры андрагеннай алапецыі адбываюцца незваротныя змены: фалікул паступова становіцца менш, а вакол яго ўтвараецца рубцовая тканіна, якая як бы «цэментуе» фалікул — і волас там больш не расце. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць