Грамадства22

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А1

Гомельскія ўлады паведамляюць пра «часовыя» праблемы, але пра маштаб здарэння нічога не кажуць.

Гомельскія ўлады паведамляюць пра праблемы ў працы аператара А1. Яны распаўсюдзілі прэс-рэліз аператара.

«Інфармуем Вас пра тое, што ў цяперашні момант частка кліентаў кампаніі можа адчуваць часовыя цяжкасці з доступам да паслуг галасавой сувязі і мабільнага інтэрнэту. Тэхнічныя службы А1 ужо задзейнічаны для аператыўнага ліквідацыі наступстваў інцыдэнту і аднаўлення штатнага рэжыму працы абсталявання. Звяртаем Вашу ўвагу: да поўнага завяршэння аднаўленчых работ магчымыя кароткачасовыя перабоі ў функцыянаванні сэрвісаў», — гаворыцца ў паведамленні.

З заявы ўладаў немагчыма зразумець, каго закранула адсутнасць сувязі. 

Чытачы выдання «Моцныя Навіны» пішуць аб праблемах з сувяззю ад А1 у розных гарадах. Акрамя мабільнага інтэрнэту, ёсць перабоі з кабельным тэлебачаннем.

«Няма сувязі, датэлефанаваўся ў А1, сказалі адвалілася сувязь Гомель і вобласць, Магілёў і вобласць, праблемы на трасе перадачы звестак Менск — Гомель, Менск — Магілёў, са слоў аператара, працуюць над ліквідацыяй непаладак», — распавёў чытач у каментарах у сацсетках.

У Жлобіне сувязь, паводле чытачоў выдання, адсутнічала гадзіну, але сітуацыя пачала наладжвацца.

А1

Каментары2

  • Петя
    12.07.2026
    Украинцы глушат расейские передатчики
  • .
    13.07.2026
    Так глушаць, што і на кабель пад зямлёй дзейнічае (не працавала і ТБ па кабелю, хатні інтэрнэт)?
    Так глушаць, што А1 не працаваў, а МТС і Лайф на тых жа частотах і вышках працаваў?

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць