На пасяджэнні парламента дэпутаты прынялі законапраект аб забароне доступу да сайтаў, што ўтрымліваюць кантэнт з элементамі парнаграфічнага характару ў інтэрнэт-прасторы Кыргызскай Рэспублікі, у другім і трэцім чытаннях, паведамляе 24.kg.

Згодна з законапраектам, «распаўсюджванне кантэнту, які змяшчае элементы парнаграфічнага характару, у інтэрнэт-прасторы Кыргызскай Рэспублікі не дапускаецца».
У дакуменце прапісана, што:
-
доступ да сайта або да старонкі сайта парнаграфічнага характару павінен быць абмежаваны цягам 24 гадзін з моманту атрымання патрабавання аб выкананні такіх дзеянняў;
-
уладальнік сайта або старонкі павінен выдаліць такі кантэнт на працягу 24 гадзін з моманту прад’яўлення адпаведнага патрабавання ўпаўнаважаным дзяржаўным органам;
-
у выпадку адмовы ад выдалення кантэнту або парушэння тэрмінаў праца сайта можа прыпыняцца на тэрмін да двух месяцаў;
-
уладальнік не мае права ствараць новы сайт або старонку сайта ў інтэрнэце на працягу перыяду прыпынення працы сайта або старонкі сайта.
Кабінет міністраў у выпадку прыняцця закона абавязаны стварыць рэестр забароненых інтэрнэт-сайтаў, што змяшчаюць элементы парнаграфічнага характару, доступ да якіх будзе заблакаваны на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары