На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ
На ферме «Клімаўка» ў Гомельскім раёне прыдумалі спосаб, як саграваць зімой цялят, што ўтрымліваюцца на дварэ. Маладняк тут уцяпляюць не толькі тоўстай саламянай падсцілкай, але і спецыяльнымі камбінезонамі, піша Times.by.

Як паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4 Гомель», для цялят, якіх утрымліваюць на дварэ, закупілі 40 цёплых камбінезонаў. Яшчэ 15 самых маленькіх жывёл знаходзяцца ў памяшканнях, дзе пастаянна падтрымліваецца патрэбная тэмпература.
Таксама на фермах павялічылі слой падсцілкі, а для змяншэння вільготнасці выкарыстоўваюць пілавінне і кармавыя сумесі на аснове сіласу і сенажу. Акрамя таго, на зімовы перыяд павысілі нормы кармоў і канцэнтраваных дабавак.
Найбольш прыдатнай для ўтрымання большасці жывёл лічыцца тэмпература ад +5 да +15 °C, дапускаецца і кароткачасовае паніжэнне да —9 °C.
Тэма атрымала працяг у сацсетках. Адна з карыстальніц Threads апублікавала фота і відэа цялят у камбінезонах і напісала, што за дзень «апранула 100 дзяцей у куртачкі».

Адных каментатараў такі клопат парадаваў і расчуліў, іншыя ж выказалі занепакоенасць, што маленькіх цялят зімой трымаюць на дварэ, сумняваючыся, ці дастаткова ім аднаго такога камбінезона і пластыкавых будак. Аўтарка паста запэўніла, што камбінезоны сапраўды грэюць, а ў дадатак жывёлам падсцілаюць салому.
«3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят
«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе
У Круглянскім раёне вецер разбурыў будынак цялятніка, дзе знаходзіліся жывёлы
Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы
Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары