Літаратура

Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»: ніводнай кнігі з Беларусі

Сталі вядомыя фіналісты адной з найстарэйшых незалежных літаратурных узнагарод Беларусі. У шорт-ліст прэміі Таварыства вольных літаратараў па выніках 2025 года ўвайшлі дзевяць кніг, якія ахопліваюць амаль усе жанры — ад раманаў і п'ес да эксперыментальнай паэзіі. Адметнай рысай сёлетняга адбору стала тое, што ўсе кнігі-прэтэндэнты пабачылі свет за межамі краіны.

Статуэтка прэміі «Гліняны Вялес». 

Старшыня аргкамітэта прэміі, пісьменнік Алесь Аркуш, як паведамляе выданне Reform.news, адзначыў, што сёлета спіс фіналістаў ахапіў практычна ўсе асноўныя літаратурныя жанры: тут ёсць два раманы, зборнік апавяданняў, кніга п'ес, рэпарцёрская і эсэістычная проза, а таксама тры паэтычныя зборнікі. 

Спіс фіналістаў:

  1. Зміцер Вішнёў — «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» (раман, Skaryna Press, Лондан).
  2. Аляксандр Карнаўх — «Халодныя землі» (раман, Gutenberg Publisher, Кракаў).
  3. Сяргей Кавалёў — «Камедыя Юдзіфі» (п’есы, Камунікат, Беласток).
  4. Ганна Кандрацюк — «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» (рэпарцёрская проза, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку).
  5. Ванда Марцінш душ Рэйш — «Таямніцы высокага двара» (паэзія, двухмоўная кніга, Slinktys, Вільня).
  6. Уладзімір Сцяпан — «Ваўка» (апавяданні, Мяне няма, Варшава).
  7. Сяргей Сыс — «Пералёт трава» (эсэістыка/проза, Логвінаў, Вільня).
  8. Юля Цімафеева — «Рэжу гісторыю сабой» (Ich zerschneide die Geschichte) (паэзія і калажы, двухмоўны зборнік, Edition Frölich, Берлін).
  9. Макс Шчур — «Чайны збор» (постпаэзія, SayBeat, Варшава).

Алесь Аркуш звярнуў увагу на адметнасць гэтага года: усе кнігі шорт-ліста выдадзены выключна за мяжой. Больш за тое, упершыню сярод намінантаў ёсць выданні, выпушчаныя замежнымі, не беларускімі выдавецтвамі, як кнігі Ванды Марцінш душ Рэйш і Юліі Цімафеевай.

Прэмія «Гліняны Вялес» заснаваная ў 1993 годзе і ўручаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Пераможца традыцыйна атрымлівае гліняны стод апекуна мастацтваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ7

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопчык, які знаходзіўся на ШВЛ пасля інцыдэнту з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці, ужо дыхае самастойна3

Беларусь уваходзіць у топ-20 краін з самымі таннымі цыгарэтамі3

Мышэй у гарадах усё цяжэй труціць праз адаптацыю да атрут на ўзроўні ДНК1

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес88

Мінскія будаўнікі змайстравалі хатку для вожыкаў, якія пасяліліся побач з месцам работ2

Японскі блогер, які ведае амаль усе мовы свету, сустрэў у Вене Надзею, якая загаварыла з ім па-беларуску ВІДЭА9

У Нацбанку расказалі, колькі беларусы набралі пазык у банкаў

У акупаваным Крыме паліва для простых людзей больш няма3

Ці абавязаныя кіроўцы чакаць пасажыраў, якія бягуць за грамадскім транспартам? «Мінсктранс» патлумачыў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ7

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць