Свет11

У Кеніі ўспыхнулі антыўрадавыя пратэсты. Загінулі 16 чалавек

У Кеніі ўспыхнулі маштабныя антыўрадавыя акцыі, прымеркаваныя да дня гадавіны масавых пратэстаў супраць павышэння падаткаў 2024 года.

Фота: Brian Inganga / AP

Як паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка Amnesty Kenya Ірунгу Хоутана, падчас выступленняў 25 чэрвеня загінулі як мінімум 16 чалавек. Паводле яго слоў, гэтыя даныя былі правераны Сусветнай арганізацыяй па кантролі за выкананнем правоў чалавека і Нацыянальнай камісіяй Кеніі па правах чалавека (KNCHR). «Большасць з іх былі забіты паліцыяй», — сказаў Хоутон, дадаўшы, што як мінімум пяць чалавек былі застрэленыя.

На вуліцы Найробі, Мамбасы, Кітэнгелы, Кісіі, Матуу і Ньеры раніцай у сераду, паводле даных NTV, выйшлі тысячы кенійцаў. Яны хацелі ўшанаваць памяць ахвяр леташніх дэманстрацый, падчас якіх загінулі больш за 60 чалавек, а пратэстоўцы штурмавалі парламент.

У сталіцы краіны Найробі паліцыя ўжыла слёзацечны газ і вадамёты для падаўлення пратэстаў. У KNCHR са свайго боку паведамілі, што па ўсёй краіне падчас пратэстаў пацярпелі больш за 400 чалавек, сярод якіх дэманстранты, супрацоўнікі паліцыі і журналісты. Паводле іх дадзеных, загінулі восем дэманстрантаў.

Каментары1

  • Serge
    26.06.2025
    Прырост насельніцтва ў Кеніі 3-4% штогод. На ўсіх харчу не хапае + мясцовыя карумпаваныя "правадыры".

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу — яны абодва шпіталізаваныя6

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць