Эканоміка

Мабільныя аператары цяпер змогуць даваць мікрапазыкі

15 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання мікрафінансавай дзейнасці. Змены закранулі шэраг нарматыўных дакументаў, паведамляе прэс-служба палітыка. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з указам, да мікрафінансавай дзейнасці цяпер будзе адносіцца выдача грашовых сродкаў па адной або некалькіх дамовах мікрапазыкі.

Акрамя таго, права займацца такой дзейнасцю атрымалі аператары мабільнай сувязі. Яны змогуць выдаваць спажывецкія мікрапазыкі ў безнаяўнай форме, без закладу, на суму не больш за 200 базавых адзінак на аднаго пазычальніка на момант укладання дамовы.

Камерцыйным мікрафінансавым арганізацыям, якія адпавядаюць патрабаванням Нацыянальнага банка, дазволена даваць спажывецкія мікрапазыкі праз анлайн-сэрвісы. Такія пазыкі таксама будуць выдавацца безнаяўна і без забеспячэння, з тым жа абмежаваннем сумы — да 200 базавых адзінак на аднаго кліента.

Таксама ўведзена дадатковае патрабаванне для непаўналетніх: асобы ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў змогуць укладаць дамовы спажывецкага мікракрэдыту з камерцыйнымі і спецыялізаванымі арганізацыямі толькі пры наяўнасці пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць