Свет1212

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў

Еўрапейскія лідары выпусцілі супольную заяву, у якой аб'явілі пра сумесную з ЗША падтрымку і забеспячэнне гарантый бяспекі для Украіны.

Удзельнікі сустрэчы ў Берліне, якая прайшла 14‑15 снежня. Злева направа ў першым радзе: прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, спецпрадстаўнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф, зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер, прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні; у другім шэрагу: генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксэн, прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэм'ер-міністр Нідэрландаў Дзік Схоф, прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан. Фота: AP Photo/Markus Schreiber, Pool

План прадугледжвае:

  • Пастаянную вайсковую падтрымку Украіны. Колькасць УСУ захоўваецца на ўзроўні 800 тысяч чалавек у мірны час для стрымлівання магчымай агрэсіі і абароны тэрыторыі;
  • Шматнацыянальныя сілы Украіны пад кіраўніцтвам Еўропы: яны фармуюцца ў рамках «кааліцыі ахвотных» пры падтрымцы ЗША — для аднаўлення УСУ, абароны неба і бяспекі на моры, з магчымымі дзеяннямі ўнутры Украіны
  • Механізм кантролю спынення агню: маніторынг пад кіраўніцтвам ЗША з міжнародным удзелам — для ранняга папярэджання нападаў, фіксацыі парушэнняў і рэагавання на іх;
  • Юрыдычна абавязковыя гарантыі бяспекі: у выпадку нападу — абавязак рэагаваць з дапамогай вайсковых, выведвальных, эканамічных і дыпламатычных мераў;
  • Фінансаванне рэканструкцыі, гандлёвыя пагадненні і кампенсацыя шкоды з боку Расіі. Расійскія актывы ў ЕС застаюцца замарожанымі;
  • Падтрымку ўступлення Украіны ў ЕС.

У дакуменце падкрэсліваецца, што рашэнне тэрытарыяльных пытанняў павінна застацца за Украінай.

«[Еўрапейскія лідары] пацвердзілі, што міжнародныя межы не павінны змяняцца сілай. Пастановы аб тэрыторыі прымаюцца народам Украіны пасля таго, як будуць фактычна забяспечаныя надзейныя гарантыі бяспекі. Яны пагадзіліся з тым, што некаторыя пытанні неабходна будзе вырашыць на заключным этапе перамоў. Яны падкрэслілі, што падтрымаюць прэзідэнта Зяленскага ў пытанні кансультацый з народам у выпадку патрэбы», — гаворыцца ў заяве.

Каментары12

  • Filipp
    16.12.2025
    "Пастаянную вайсковую падтрымку Украіны. Колькасць УСУ захоўваецца на ўзроўні 800 тысяч чалавек у мірны час для стрымлівання магчымай агрэсіі і абароны тэрыторыі;"©
    А хто будзе аплочваць такую вялікую армію мірнага часу?

    "Шматнацыянальныя сілы Украіны пад кіраўніцтвам Еўропы"©
    Атрымліваецца, сілы Ўкраінцы будуць кіравацца Эўропай?

    "Фінансаванне рэканструкцыі, гандлёвыя пагадненні і кампенсацыя шкоды з боку Расіі. Расійскія актывы ў ЕС застаюцца замарожанымі;"©
    Няўжо Эўропа з Украінай плануюць падзяліць паміж сабой расейскія 300 ярдаў? На колькі я разумею, рэпарацыі плаціць той, хто прайграў. Што плануе рабіць Эўропа для перамогі Ўкраіны?
  • Крывадушша Еўропы
    16.12.2025
    Нейкі дзіўны план.
    Першыя два пункты - гарантыя бяспекі ў выглядзе ...арміі самой Украіны. (У другім пункце яшчэ дадалі што пад
    пад кіраўніцтвам Еўропы. І пры падтрымцы ЗША.
    У трэцім пункце гарантый ад Еўропы ізноў нешта павінна ЗША.

    У шостым пункце нейкія "гандлёвыя пагадненні і кампенсацыя шкоды з боку Расіі". З кім гандлёвыя пагадненні?
    "Расійскія актывы ў ЕС застаюцца замарожанымі" - грошы акупанта Украіне Еўропа не аддасць.

    Падтрымку ўступлення Украіны ў ЕС - не канкрэтна "уступ у ЕС", а "падтрымку" нейкую, без дат.
  • Янка
    16.12.2025
    План правальны ад самаго пачатку. Бо застаюцца i Расея, і рэжым Пуціна, і расейская армія, то бок уся тая хеўра, якая пачаставала крыві і засталася беспакаранай. Чым будзе займацца тая 800 тысячная армія? Чакаць нападу ў разведаных месцах яе дыслакацыі? Трэба ліквідаваць расейскую пагрозу, а не імітаваць змаганне з наступствамі яе існавання. Прынамсі гэта мусіць быць дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Расеі. Але найлепшы шлях - гэта дэмантаж расейскай імперыі.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак5

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць