Грамадства2626

Бабарыка: Акты агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы абсалютна непрымальныя ў сучасным свеце

Каманда Віктара Бабарыкі паведаміла, што гаварылі ён сам і Марыя Калеснікава на анлайн-сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 15 снежня.

Злева направа: Уладзімір Лабковіч, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Марына Золатава, Віктар Бабарыка, Аляксандр Фядута

Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі, падчас сустрэчы:

«Марыя Калеснікава падкрэсліла, што цалкам падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за свабоду і суверэнітэт, і адзначыла, што яе сэрца — з народам Украіны.

Уладзімір Зяленскі

Віктар Бабарыка, у сваю чаргу, заявіў, што акты агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы і грубыя парушэнні міжнароднага права абсалютна непрымальныя ў сучасным свеце.

З ягоных слоў, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра капрыз абмежаванай колькасці людзей, надзеленых уладай, што хочуць яе ўтрымаць любой цаной, наступствы якой руйнуюць давер паміж нашымі краінамі і наносяць шкоду бяспецы ўсяго рэгіёну».

Акрамя Бабарыкі і Калеснікавай, у сустрэчы бралі ўдзел іншыя вызваленыя 13 снежня палітвязні: юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч, адвакат Максім Знак, былая галоўная рэдактара партала Tut.by Марына Золатава і літаратуразнаўца ды палітычны аналітык Аляксандр Фядута.

Каментары26

  • РБ ЦАЛКАМ страціла цікавасць да маскоўскай "палітыцы"
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    15.12.2025
    Калі Калеснікава і Бабарыка пакінуць тэрыторыю Ўкраіны будуць казаць : не ўсё так адназначна
  • Зося
    15.12.2025
    саветнікі паработалі, ага. Не, цяпер вам каб адмыцца - трэба пастаянна паўтараць што Расея - агрэсар, а ўкраінскі народ вядзе справядлівую абарончую вайну.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць