Грамадства2020

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

У гэтай сустрэчы ўдзельнічалі шэсць вызваленых 13 снежня палітвязняў: Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Уладзімір Лабковіч, Максім Знак, Марына Золатава і Аляксандр Фядута.

Ноўтбук на стале Уладзіміра Зяленскага падчас відэазванка. Скрыншот з відэа

«Мы вас падтрымліваем. Мы не ўяўляем, як гэта неймаверна складана, калі ў стане вайны, адбываецца такая масаваная атака і агрэсія з боку Расіі, як цяжка вам з гэтым спраўляцца і вы ўсё адно знаходзіце магчымасць нас падтрымліваць», — сказала напачатку Марыя Калеснікава.

Пасля яе слова ўзяў Максім Знак. Ён звяртаўся па-беларуску і спытаў Зяленскага, ці можа ён дапамагчы вырашыць пытанне з дакументамі, бо палітвязні, вывезеныя ва Украіну, без пашпартоў.

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў», — усміхнуўся Зяленскі і паабяцаў заняцца вырашэннем гэтай праблемы разам з кіраўніцтвам іншых краін.

Віктар Бабарыка ў сваім выступленні запытаўся, чым вызваленыя беларускія палітвязні могуць дапамагчы Украіне.

Зяленскі адказаў, што найпершая дапамога — калі яны будуць выкарыстоўваць свой уплыў сярод беларускага народа, каб пашыраць у ім праўкраінскія настроі, слаць адпаведныя сігналы. «Дапамагайце, як выйдзе», — падсумаваў ён.

Бабарыка ў адказ папрасіў з разуменнем ставіцца да некаторай недасказанасці ў выказваннях нядаўна вызваленых палітвязняў, патлумачыўшы яе «паслятурэмным шокам».

«Усе мы адзіныя ў ацэнцы гэтай пазіцыі: вы пакутуеце, вы зазналі агрэсію, і вы цалкам маеце рацыю: свабода і жыццё людзей, якія аддалі за яе жыццё — найважнейшае. І яна павінна перамагчы», — заявіў ён. 

Уладзімір Лабковіч заявіў пра важнасць таго, каб цяперашняе вызваленне палітвязняў у Беларусі не было апошнім, і папрасіў Зяленскага гэтаму спрыяць. Таксама ён заклікаў не атаясамліваць рэжым Лукашэнкі з беларускім народам, запэўніўшы, што сярод простых беларусаў падтрымка Украіны вялікая. Вельмі важна нават цяпер не страціць гістарычна-культурныя повязі беларускага і ўкраінскага народаў.

Аляксандр Фядута таксама выступіў па-беларуску і звярнуў увагу Зяленскага на тое, што ў зняволенні асабліва цярпяць жанчыны, а таму важна прыкладаць вялікія намаганні, каб вызвалялі іх з Гомельскай калоніі. Таксама ён пажадаў Уладзіміру Зяленскаму перамогі на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Часу на тое, каб выступіць Марыне Золатавай, не хапіла. 

Напрыканцы Марыя Калеснікава выказала жаданне, што беларускія палітвязні будуць мець магчымасць сустрэцца з Зяленскім асабіста і яго абняць. 

Каментары20

  • Скажыце Ў
    15.12.2025
    Зяленскі разумее беларускую мову, а Бабарыка з Калеснікавай нават слова не могуць сказаць на гэтай чужой для расейскамоўных дзеячаў мове.
  • Беларусы?
    15.12.2025
    Чаму Знак можа размаўляць па-беларуску, а Бабарыка і Калеснікава не?
  • толькі імперыялісты чамусьці заўсёды SUPRAC´ нашых моў
    15.12.2025
    і таксама не маю цяжкасцей, толькі імперыялісты чамусьці заўсёды SUPRAC´ нашых моў, афра- азіяцкія (К. Маркс) комплексы ?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць