Свет1010

З 1 ліпеня USAID афіцыйна спыняе аказваць замежную дапамогу

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) з 1 ліпеня афіцыйна спыняе адміністраванне праграм замежнай дапамогі. Частка гэтых праграм пяройдзе пад кіраванне Дзяржаўнага дэпартамента. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа на платформе Substack.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

З гэтага часу праграмы замежнай дапамогі, якія адпавядаюць палітыцы адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа і прасоўваюць інтарэсы ЗША, будзе адміністраваць Дзяржаўны дэпартамент. Па словах Рубіа, гэта дазволіць рэалізаваць іх з «большай падсправаздачнасцю, стратэгіяй і эфектыўнасцю».

«Мы будзем аддаваць прыярытэт гандлю над дапамогай, магчымасцям над залежнасцю і інвестыцыях над дапамогай», — заявіў Марка Рубіа.

«Мы не будзем прасіць прабачэння за прызнанне таго, што даўняя адданасць Амерыкі гуманітарнай дапамозе і эканамічнаму развіццю за мяжой павінна быць накіравана на прасоўванне знешняй палітыкі «Амерыка вышэй за ўсё», — падкрэсліў дзяржсакратар ЗША.

«Занадта часта гэтыя праграмы падтрымлівалі антыамерыканскія ідэі і групы ад глабальных ініцыятыў па DEI (разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі), цэнзуры і аперацый па змене рэжымаў да НДА і міжнародных арганізацый, якія супрацоўнічаюць з камуністычным Кітаем і іншымі геапалітычнымі супернікамі», — заявіў Рубіа.

«Амерыканцы не павінны плаціць падаткі для фінансавання нягеглых урадаў у далёкіх краінах. У далейшым наша дапамога будзе адраснай і абмежаванай па часе», — дадаў ён.

Каментары10

  • Ой
    01.07.2025
    Амерыканцы не павінны плаціць падаткі для фінансавання нягеглых урадаў у далёкіх краінах.#
    Ой. Гэта ён пра што?
  • Наконец-то
    01.07.2025
    Давно пора было, этот USAID та ещё клоака
  • Лапидарно
    01.07.2025
    Все правильно. В клоаку так в клоаку

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку2

Вызвалены Зміцер Дашкевіч2

Вызвалілі прафсаюзнага лідара Аляксандра Ярашука4

Лукашэнка: Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу18

Палітвязняў прывезлі на мяжу калонай аўтобусаў ВІДЭА6

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій». Юрыст растлумачыў, чаму прымусовая дэпартацыя палітвязняў злачынства8

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь33

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся79

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць