Грамадства88

Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў

Ала Пугачова расказала, чаму пасля пачатку вайны не змагла прамаўчаць, як з іх з Галкіным дзяцей здзекваліся ў школе як з «ворагаў» і пра што гаварыла з чыноўнікам з Адміністрацыі Пуціна.

Ала Пугачова. Скрын відэа: skazhigordeevoy / YouTube

«Я не збіралася з'язджаць», — кажа Ала Пугачова ў інтэрв'ю Кацярыне Гардзеевай і згадвае люты 2022 года.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны, спявачка знаходзілася ў Маскве, у той час як яе муж Максім Галкін быў за мяжой. Ёй самой трэба было ехаць у Ізраіль на планавае лячэнне.

«Яны мяне проста выратавалі. Таму што там быў доктар, які мне быў патрэбны вельмі-вельмі», — згадвае Пугачова.

Аднак, як толькі яна пакінула Расію, пачалася агрэсіўная кампанія супраць яе. Сітуацыя абвастрылася, калі Максім Галкін адкрыта выступіў супраць вайны. Пачаліся абразы і ціск.

«Ну, раз не падабаецца, пачынаеш думаць, што тут рабіць тады. Мае сябры мне сказалі: «З табою хочуць пагаварыць», — згадвае спявачка і расказвае, што пагадзілася сустрэцца з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргеем Кірыенкам.

«Ну, Сярожу я ведала. Я заўсёды да яго добра ставілася. Думаю, ну, пайду. Пагаворым, можа, што падкажа», — тлумачыць спявачка. На сустрэчы яна выказала сваё галоўнае абурэнне: «Я незадаволеная ўседазволенасцю (…) у бок нашай сям'і. Я лічу, што гэта дрэнна, таму што яны парэпеціруюць на нас, і я хвалююся за вас».

Кірыенка ў Пугачовай спытаў, ці не збіраецца яна з'язджаць:

«Я кажу: «Ды не. А што мне выязджаць?» Ён кажа: «Так і праўда. Я тут пачытаў… (я гляджу на стале побач усе матэрыялы пра Макса, што ён сказаў, як ён выказаўся). Гэта зразумела, у эмоцыях чалавек. Ён такі адчувальны, ён жа артыст. Так што я не бачу ніякай нагоды вам хвалявацца».

Я кажу: «Ну, пачакайце. Вы б папярэдзілі хаця б, што няма свабоды слова ўжо». Ён кажа: «Не хвалюйцеся, гэта ўсё нармальна».

Праўда, гэтыя словы чыноўніка спявачку не супакоілі:

«Усё, адчуваю, нешта не тое. Вось у паветры нешта вісела. Я нават яго пацалавала. Сказала: «Пакуль, Сярожа». Я ведала, што я ўжо з ім наўрад ці сустрэнуся. І ў мяне проста нейкае пачуццё было, як падазрона, што ўсё так лёгка аказваецца, што ўсё арганізуем, паглядзім, забаронім, не ведаю што. «Жывіце спакойна, вы — наш гонар нацыянальны».

Па словах спявачкі, яна «на крылах» паехала ў госці да Ігара Нікалаева. Там быў таксама і Ігар Круты.

«Я кажу: «Ігарок, слухай, ёсць нармальныя людзі. Вось Кірыенка, я проста ў захапленні. Як ён усё гэта разумее правільна».

Але праз два дні, заўважае спявачка, яе муж атрымаў статус замежнага агента. Сябры, якія арганізавалі сустрэчу з Кірыенкам, яе спрабавалі супакоіць:

«Мае сябры, якія мяне туды прывялі, яны сказалі: «Не думай, не думай, не думай ні пра што, не думай, не думай. Гэта проста няма кантакту. Вось цяпер яшчэ няма такога кантакту з Мінюстам і вось з уладай. Няма такой дамоўленасці па агульным, па адным нейкім меркаванні».

Як згадвае Ала Барысаўна, новы статус Максіма Галкіна стаў нагодай для здзекаў з дзяцей у школе:

«Дзеці — людзі «добрыя», яны пачалі троліць. Ну, вядома, таму што «вы дзеці шпіёнаў, ваш тата замежны агент» і ўсё такое. Ворагі».

Пасля гэтага сям'я прыняла канчатковае рашэнне. «Мы сабралі чамаданы, патэлефанавалі тату, што мы выязджаем. З сабой у нас было 30 тысяч даляраў, якія можна правезці, і з'ехалі ў Ізраіль».

«Скажу шчыра, гэта быў такі востры боль для мяне, што гэта так адбываецца. Я напісала нешта, маўляў, абвясціце мяне таксама замежным агентам. Таму што я не разумею, чаму меркаванне людзей недурных так спыняецца. Таму што я лічу, што ўвогуле ў дзяржаве павінны быць розныя меркаванні. Як ты вырашыш правільна?

Калі ў цябе можа быць толькі адно меркаванне, а іншыя ўсе спыняюцца. Я думала, што можна выказвацца супраць вайны ў краіне, якая вядзе вайну», —

даводзіць спявачка і запэўнівае, што ні яна, ні Максім Галкін не змаглі б прамаўчаць.

«Я б не прамаўчала, таму што мне лепш было б з'ехаць. Вядома, я ведала, чым гэта можа скончыцца. І Максім не прамаўчаў бы. Таму што ёсць такое паняцце, як сумленне. І сумленне, яно даражэйшае за славу, даражэйшае за раскошу, даражэйшае за ўсё. Асабліва ў маім узросце. Ты ж у апошнюю хвіліну будзеш думаць пра тое, што ты зрабіў і як ты ставіўся да людзей».

Каментары8

  • alex
    10.09.2025
    не надоело качать "нитаких" узких?
    смотрю у нас фанатов подобных персонажей целая куча.
    наверное и песенки про "своих мальчиков" нравятся,ее "антивоенные" ребусы и ее лайки всяким лукафашистским певунам ртом?
  • Ё
    10.09.2025
    Да ўсё ў іх добра. І ў Пугачовай і ў Галкіна. Пугачова нармальна ў Расію ездзіць, ніхто яе не чапае і яна нікога. Усе яе апошнія песні і антываенныя каментары, бяззубыя і размытыя. Гэта вам не Каста, каторая бульдозерам прайшлася па расійскай уладзе і па вайне ў сваіх апошніх альбомах.
  • Мде
    10.09.2025
    "...ёсць нармальныя людзі. Вось Кірыенка, я проста ў захапленні. Як ён усё гэта разумее правільна.."
    Ала Барысаўна не такая ўжо і разумная, як думалася

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць