Грамадства33

Лідара «Зялёных» Змітра Кучука ў калоніі паставілі ў «нізкі статус»

Лідара «Зялёных» затрымалі за кветкі ў памяць пра Навальнага. Ён правёў за кратамі паўтара года. Па вызваленні атрымаў кветку ад паплечнікаў. У эфіры «Белсата» ён расказаў пра здзекі з яго ў калоніі.

Фота: Белсат

16 лютага 2024 года Зміцер Кучук ішоў да амбасады Расіі, каб ускласці кветкі і такім чынам ушанаваць памяць расійскага апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага, якога давялі да смерці або проста забілі ў расійскай калоніі.

Кучука затрымалі і ў выніку асудзілі за «Арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «Заклікі да санкцыяў» на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Зараз Кучук збіраецца вярнуцца да партыйнай дзейнасці, хоць за кратамі было вельмі цяжка, расказаў ён «Белсату».

«Чатыры галадоўкі, у «адзіночцы» літаральна сем месяцаў, мне там нейкі «нізкі статус» далі — сказалі, што я тыпу ў Беларусі ўзначальваў ЛГБТ-супольнасць. Былі такія катаванні, што проста…» — Кучук разгубіўся, што сказаць далей.

«Нізкі статус» у беларускай калоніі — гэта ніжэйшая прыступка турэмнай іерархіі: зняволенаму выдумляюць прыніжальныя правілы, ізалююць ад іншых, ціснуць і дыскрымінуюць значна больш за іншых. Гэта найгоршы стан за кратамі.

Тое, што лідара «Зялёных» залічылі ў «лідары ЛГБТ», не здзіўляе: дзяржаўная прапаганда мяшае ў адно ЛГБТ, змену полу, адмову ад завядзення дзяцей і педафілію. Прагрэсіўныя палітычныя ідэі «Зялёных» могуць у галовах сілавікоў упісвацца ў гэты ланцужок.

«Там так прэсавалі, то проста невыносна, — кажа Кучук. — Гэта і адміністрацыя падтрымлівала, і самі зняволеныя».

Ні пра якое сяброўства за кратамі размовы не было, яго пастаянна абражалі, «не давалі праходу» ў жылой зоне калоніі. Падтрымлівалі яго тыя, хто апынуўся за кратамі паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў, тыя, хто трапляў у няволю паўторна або паводле 411-га артыкулу Крымінальнага кодэксу за «Непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» (гэты артыкул дазваляе трымаць за кратамі бясконца і практычна без віны), а таксама «простыя мужыкі, якія з галавой» і некаторыя маладзейшыя супрацоўнікі.

Кучука мусілі судзіць паводле гэтага 411-га артыкулу ў наступны панядзелак, бо ён парваў пратакол допыту, якога «не было»: кажа, размаўлялі цягам 7 хвілін, адваката не пусцілі.

За кратамі яму давала сілы падтрымка сям’і, але і з гэтым было цяжка. Лісты прыходзілі толькі ад самых блізкіх людзей. Трымала і разуменне таго, што людзі яго падтрымліваюць. Давала надзеі і тое, што ў камеры ніхто не падтрымліваў уладу. Ён па-ранейшаму верыць, што ўсё будзе добра, а ўсе, хто хоча, калісьці вернуцца ў Новую Беларусь. Хоча, каб і ў людзей у Беларусі не памірала надзея.

Каментары3

  • Клаўс
    12.09.2025
    О, цяпер мы ведаем які статус будзе у Гігіна і Азаронка
  • Абу
    12.09.2025
    У іх будзе не статус, а цэдулка з нумарам на слупку над холмікам.
  • Беларус
    13.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць