Грамадства33

Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля

Сярод вызваленых 11 верасня палітвязняў — каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

Яўген Афнагель

46-гадовы Яўген Афнагель, каардынатар грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», знаходзіўся за кратамі з 25 верасня 2020 года.

У свой час ён быў адным са стваральнікаў і актыўным удзельнікам апазіцыйнага руху «Зубр». За сваю апазіцыйную публічную дзейнасць неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку ўладаў: штрафам, адміністрацыйным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Яўген Афнагель доўгі час быў вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі, але ў выніку вярнуўся ў Беларусь, дзе працягнуў актыўную палітычную дзейнасць.

Апошні раз Афнагель быў затрыманы 25 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»). Дома ў яго правялі ператрус, выламалі дзверы. 1 кастрычніка яму выставілі абвінавачанне.

Суд у Магілёве па справе сямі палітвязняў праходзіў з 12 па 25 мая 2021 года ў закрытым рэжыме. Яўген Афнагель атрымаў на ім 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

У зняволенні на Афнагеля аказваўся няспынны ціск: яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), абмяжоўвалі сувязь і атаварку, пераводзілі паміж калоніямі і турмамі. Падчас знаходжання ў калоніі ў яго пагоршыўся зрок. Тэрмін адбываў у Наваполацкай калоніі № 1, а ў 2024 годзе яго перавялі ў ПКТ і турму №4 у Магілёве.

Каментары3

  • %
    11.09.2025
    Добра
  • Барадзед
    11.09.2025
    Черт возьми, дайте Афнагелю автомат, пусть координатор "Европейской Беларуси" идёт в полк Калиновского и воюет за европейскую Беларусь. Газеты пусть читает. Много газет.
  • Зянон
    11.09.2025
    На кожнага Зэка асобная навіна будзе? Вы сур'ёзна?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць