50 тысяч еўра для вызваленых палітвязняў сабралі ўсяго за тры гадзіны
Заяўленая сума ў скарбонцы ўжо ёсць, але збор працягваецца.

«Кожны вызвалены атрымае €1000 праз BYSOL са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх пытанняў. Таму мы адкрывам збор на €50000 для дапамогі палітвязням, якія былі выпушчаныя. Мы мяркуем, што многія з іх будуць у цяжкім стане і некаторым спатрэбіцца тэрміновая дапамога», — паведамлялася на платформе а палове на 18-ю 11 верасня.
Крыху больш чым за тры гадзіны, яшчэ да дзявятай вечара, гэтая сума была сабраная. Але збор працягваецца.
Паўдзельнічаць у ім можна тут.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары