Грамадства11

У Гомелі паставілі памятны знак праваслаўнаму архіепіскапу

У Гомелі ў дзень 100-годдзя заснавання Гомельскай епархіі ўстанавілі памятны знак архіепіскапу Арыстарху (Станкевічу), які 22 гады ўзначальваў Гомельскую епархію. Знак паставілі ў скверы, названым іменем архіепіскапа, пасля праведзенага ўпарадкавання, піша БелТА.

Архіепіскап Арыстарх (свецкае імя Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч) нарадзіўся ў Асавецкай Будзе Мазырскага раёна, вучыўся ў духоўных установах у Адэсе і Маскве, быў манахам Троіца-Сергіевай лаўры.

У 1990 годзе стаў епіскапам Гомельскім і Мазырскім, пазней — Гомельскім і Жлобінскім, а з 2000 года — архіепіскапам. Узначальваў епархію ён да самай сваёй смерці ў 2012 годзе.

За час служэння Арыстарха ў ягонай епархіі было адноўлена і пабудавана 134 храмы, адроджана манаства ў чатырох манастырах, праслаўленыя два святыя.

Каментары1

  • Кажым Ратуевіч
    07.07.2025
    РПЦ разбудоўваецца – залатыя макаўкі, дорага-багата. Але ж «ісцінныя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і ісціне» (Ян 4:23).

    Белыя (Божыя) Русы – гуртуймася ў суполкі Божай БАПЦ! Трымаймася ісціны, ратуйма душы.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць