Грамадства11

Памёр Эдуард Герасімовіч

Эдуарду Герасімовічу, шматгадоваму дырэктару Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, было 80 гадоў.

5 ліпеня 2025 года не стала Эдуарда Іванавіча Герасімовіча — заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, чалавека, які больш за чатыры дзесяцігоддзі аддаў беларускай сцэне. Пра гэта паведаміла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Эдуард Герасімовіч нарадзіўся ў 1945 годзе ў Самарскай вобласці Расіі ў беларускай сям’і. Яго бацькі паходзілі са Слуцкага раёна, але падчас вайны маці была эвакуіравана, а бацька пайшоў на фронт. Пасля вайны сям’я некаторы час жыла ў Расіі, аднак з выхадам на пенсію бацькі вярнуліся на радзіму — у Астрашыцкі гарадок пад Мінскам. Туды пасля службы ў арміі пераехаў і Эдуард.

Працоўны шлях пачынаў з Мінскага авіяцыйнага завода, а ў вольны час ён граў у створаным ім жа самім вакальна-інструментальным ансамблі «Арфей».

Любоў да мастацтва прывяла яго ў тэатральна-мастацкі інстытут, дзе ён атрымаў спецыяльнасць «клубны работнік». Пасля заканчэння інстытута працаваў метадыстам у аддзеле культуры Мінскага райвыканкама.

У 1975 годзе Герасімовіч прыйшоў у тэатр імя Максіма Горкага на пасаду намесніка дырэктара. Праз пяць гадоў яго запрасілі ў Міністэрства культуры, дзе ён узначаліў аддзел тэатраў, але, як сам пазней казаў, «паперкі хутка надакучылі — хацелася жывой працы». Ён ненадоўга перайшоў у Купалаўскі тэатр, дзе працаваў намеснікам дырэктара, а затым вярнуўся ў Горкаўскі тэатр, ужо як дырэктар.

Менавіта пры ім тэатр атрымаў званні «акадэмічны» (1994) і «нацыянальны» (1999), стаў вядомым не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

За свой унёсак у культуру Беларусі Эдуард Іванавіч быў адзначаны рознымі ўзнагародамі, у тым ліку медалём Францыска Скарыны.

Каментары1

  • Дзе тлумачэнні
    07.07.2025
    Кто такой горький, и почему театр в Минске горькии?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне масавана атакавалі Адэсу

У адносінах бывае чатыры віды хлусні — але фінал адзін і той жа5

Мінчук зламаў шыю падчас адпачынку ў Пружанах1

Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі прысуд10

Мінскія ўлады паказалі, як утылізуюць кінутыя машыны ВІДЭА1

«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу11

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА3

Бяляцкі: Далучэнне да Еўрасаюза — гэта не пытанне «хачу — не хачу», гэта пытанне выжывання беларусаў як народа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць