Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць палітвязняў у Беларусі
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сустрэўся са Святланай Ціханоўскай і Сяргеем Ціханоўскім у Вільні. Пра гэты ў твітары паведаміла яго прэс-служба.

Падчас свайго візіту ў Вільню, прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і яго жонка Эльке Бюдэнбендэр сустрэліся са Святланай Ціханоўскай і яе мужам Сяргеем, які нядаўна быў вызвалены з турмы.
«Мы глыбока ўражаныя вашай асабістай мужнасцю ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі. Усе палітвязні павінны быць вызвалены!» — напісала прэс-служба прэзідэнта Германіі.
Ціханоўская выказала падзяку прэзідэнту Штайнмаеру і народу Германіі за падтрымку і салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да свабоды і дэмакратыі.
«Дзякуй, прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер і Эльке Бюдэнбендэр, за сустрэчу з намі ў Вільні і заклік да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Мы глыбока ўдзячныя Германіі за падтрымку і салідарнасць з беларускім народам», — напісала яна ў адказ.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
это не важно так как лидер нации - гений