Грамадства

Сядзібу Мінейкаў на Астравеччыне набыў вытворца будаўнічых матэрыялаў

14 ліпеня на электронных таргах «БУТБ-Маёмасць», арганізаваных Беларускай універсальнай таварнай біржай, быў прададзены былы маёнтак Мінейкаў у вёсцы Дубнікі Астравецкага раёна, паведамляе sb.by.

У склад лота ўвайшлі двухпавярховы будынак сядзібы (да 2005 года — дом-інтэрнат для пажылых і інвалідаў), адміністрацыйны корпус 1968 года, лазня-пральня, сталоўка, медпункт, гаражы, склады і гаспадарчыя пабудовы.

Як паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў, фінальны кошт лота склаў 1058,4 рубля — на 5% вышэй за стартавую цану. Купцом стала кампанія з Гродзенскай вобласці, якая займаецца вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў.

Сядзібны дом, пабудаваны ў 1878 годзе, вядомы тым, што ў канцы XIX стагоддзя там жыў і працаваў польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Генрык Сянкевіч. У гэтай сядзібе ён напісаў гістарычны раман «Пан Валадыёўскі», прысвечаны супрацьстаянню Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі.

Згодна з данымі біржы, за першае паўгоддзе 2025 года на платформе «БУТБ-Маёмасць» было прададзена 249 аб’ектаў на агульную суму 9,9 мільёна рублёў. У амаль сотні выпадкаў таргі праходзілі з удзелам некалькіх пакупнікоў, што дазволіла прадаўцам атрымаць дадатковую выручку ў памеры 2,7 мільёна рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?11

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць